• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Новая тэма вэбінара НЦПІ - вядзенне рэестраў і прававы статус закладнога крэдытора

7 снежня на YouTube-канале НЦПІ адбылася адкрытая трансляцыя вэбінара «Вядзенне рэестраў і вызначэнне прававога статусу закладнога крэдытора». Ён прайшоў у рамках цыкла вэбінараў па растлумачэнні навацый заканадаўства ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці і механізма правядзення працэдур банкруцтва у Беларусі.

семинар.jpg

Спікерамі выступілі дырэктар РУП «Інфармацыйны цэнтр Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» Максім Вашамірскі, намеснік начальніка ўпраўлення кантролю і атэстацыйна-прававой работы Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Галіна Гулеўская, намеснік начальніка ўпраўлення па санацыі і банкруцтве па г. Мінску і Мінскай вобласці Міністэрства эканомікі Анатоль Сайчук.

У прамым эфіры яны асвятлілі наступныя пытанні:

  • фарміраванне і вядзенне Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве і рэестра патрабаванняў крэдытораў па справах аб неплацежаздольнасці або банкруцтве;
  • прававы статус залогавага крэдытора ў рамках Закона Рэспублікі Беларусь «Об урегулировании неплатежеспособности».

Прагучалі адказы на пытанні, якія паступілі.

Калі вы не паспелі паглядзець вэбінар у прамым эфіры, гледзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦПІ і глядзіце вэбінары аб навацыях заканадаўства!

Даведачна

1 кастрычніка 2023 г. уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2022 г. № 227-З «Об урегулировании неплатежеспособности». НЦПІ і Міністэрства эканомікі ў рамках работы па прававым інфармаванні шырокага кола асоб аб навацыях заканадаўства і практыцы прымянення прававых норм запусцілі цыкл вэбінараў па растлумачэнні палажэнняў Закона.

На YouTube-канале НЦПІ прайшлі вэбінары:

7 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх