• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Першы намеснік дырэктара НЦПІ ўручыў узнагароды лепшым юрыстам Брэсцкай вобласці

Першы намеснік дырэктара НЦПІ ўручыў узнагароды лепшым юрыстам Брэсцкай вобласці

10 снежня адбыўся рабочы візіт першага намесніка дырэктара НЦПІ Вячаслава Абрамава ў г. Брэст, у ходзе якога ён і дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Марыя Базылік прынялі ўдзел у шэрагу ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня юрыста.

Первый заместитель директора НЦПИ вручил награды лучшим юристам Брестской области

Ганаровая грамата НЦПІ ўручана члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамары Анатолеўне Шатлікавай. Вячаслаў Анатолевіч адзначыў эфектыўную сумесную работу па павышэнні прававой культуры грамадзян падчас правядзення сумесных мерапрыемстваў, бясплатнага кансультавання грамадзян на базе публічных цэнтраў прававой інфармацыі, а таксама забеспячэння ўсіх прадстаўнікоў адвакацкай супольнасці Брэсцкай вобласці актуальнай прававой інфармацыяй у складзе дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў.

За значны асабісты ўклад у функцыянаванне і развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай НЦПІ ўзнагароджана Марыя Уладзіміраўна Варакуліна, дэкан юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

Дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці ўручыла Ганаровую грамату НЦПІ старшыні Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты Горгун Анжэле Юр’еўне за значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі.

Награждение представителей юридического сообщества Брестской области

13 декабря 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх