• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Першасная арганізацыя БРСМ НЦПІ зноў у ліку лепшых

18 снежня ў камернай зале імя Л.П. Аляксандраўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылося ўзнагароджанне прадстаўнікоў пярвічных арганізацый грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Маскоўскага раёна г. Мінска.

Брсм.jpg

На мерапрыемстве, прымеркаваным да 21-й гадавіны з дня ўтварэння Маскоўскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г. Мінска, лепшым з іх былі ўручаны падзякі і граматы ГА «БРСМ».

Высокую ацэнку дзейнасці за 2023 год атрымала і першасная арганізацыя ГА «БРСМ» НЦПІ: граматай за асабісты ўклад у рэалізацыю праектаў і праграм саюза моладзі ўзнагароджана вядучы спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Таццяна Наумава.

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Наталля Елісеева, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Ілона Іларыёнава, першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Раман Бандарук.

Віншуем нашу першасную арганізацыю БРСМ і жадаем ёй далейшых поспехаў і заваявання новых вяршыняў!

26 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх