• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Пашыраем навуковыя гарызонты па тэме лічбавых трансфармацый

Пашыраем навуковыя гарызонты па тэме лічбавых трансфармацый

24 мая на факультэце права НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» (г. Масква) пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя 4.0 «Выклікі інфармацыйнага грамадства: тэндэнцыі развіцця прававога рэгулявання лічбавых трансфармацый».

Андрэй Матэльскі, дырэктар НЦПІ і намеснік старшыні праграмнага камітэта форуму, у дыстанцыйным фармаце звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі і асабіста да Наталлі Мікалаеўны Кавалёвай, павіншаваўшы яе з юбілеем.

Андрэй Францавіч падкрэсліў актуальнасць і высокую практычную значнасць канферэнцыі непасрэдна для НЦПІ. Ён адзначыў, што Цэнтр заўсёды падтрымлівае прагрэсіўныя ідэі і прапановы па пытаннях лічбавых пераўтварэнняў у прававой дзейнасці, паколькі адной з ключавых функцый установы з'яўляецца забеспячэнне цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці.

 «Мы нязменна задаём сабе пытанне – дзе тая мяжа, якую дапусцім у тэхналагічнай трансфармацыі права? Як урэгуляваць мадэлі паводзін людзей такім чынам, каб права працягвала выступаць гарантам і дзейсным механізмам падпарадкавання тэхналогій волі чалавека? Наш Цэнтр дзейнічае на апярэджанне, вывучаючы прыкладныя аспекты выкарыстання інтэлектуальных тэхналогій у працэсах распрацоўкі і прыняцці нарматыўных прававых актаў. Безумоўна, гэтыя дастаткова маштабныя навуковыя даследаванні цяжка весці самастойна вучоным і нават асобным навуковым арганізацыям. Важна аб'ядноўваць намаганні навуковай супольнасці», – падкрэсліў Андрэй Матэльскі.

У сваім слове дырэктар НЦПІ анансаваў правядзенне з 20 па 23 верасня ў Ніжнім Ноўгарадзе ў рамках XXV Міжнароднага навукова-практычнага форуму «Юртэхнетыка» дыскусійнай панэлі, прысвечанай абмеркаванню праблематыкі штучнага інтэлекту ў нарматворчасці, і запрасіў усіх стаць удзельнікамі дадзенага навуковага мерапрыемства.

Даведачна

Канферэнцыя НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» прымеркавана да юбілею доктара юрыдычных навук, прафесара Кавалёвай Наталлі Мікалаеўны і прысвечана пытанням трансфармацыі права ва ўмовах развіцця лічбавых тэхналогій, метадалогіі прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы выкарыстання лічбавых тэхналогій і абароту даных, а таксама праблемам міждысцыплінарнага падыходу да даследавання прыкладных аспектаў лічбавых трансфармацый.

Мерапрыемства арганізавана праз работу пленарнага пасяджэння і 5 тэматычных секцый:

  • Тэарэтычныя аспекты эвалюцыі права ва ўмовах лічбавых трансфармацый.
  • Трансфармацыя прававых сродкаў, неабходных для забеспячэння канкурэнтаздольнасці краіны і рэгіёна ва ўмовах новых тэхналагічных змен.
  • Метадалогія прававога рэгулявання даследавання і выкарыстання сістэм штучнага інтэлекту ў «лічбавым грамадстве».
  • Мадэлі прававога рэгулявання міжнароднага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва ва ўмовах лічбавых трансфармацый.
  • Лічбавасць органаў публічнай улады.
25 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх