• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у заключным сёлета пасяджэнні праўлення Беларускай натарыяльнай палаты

27 снежня ў Беларускай натарыяльнай палаце адбылося выніковае ў 2023 годзе пасяджэнне праўлення. Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Абрамаў і намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў.

Нотариат

Быў разгледжаны шэраг пытанняў, у тым ліку прыём у склад натарыята новых натарыусаў, якія паспяхова здалі кваліфікацыйныя экзамены ў Міністэрстве юстыцыі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы прысягу натарыуса прынеслі Кацярына Ходатава, Таццяна Русак, Ірына Чумакова і Юлія Камарова. У бліжэйшы час яны папоўняць рады натарыята горада Мінска, Гомельскай і Мінскай абласцей.

Вітаючы новых калег, старшыня БНП Наталля Барысенка пажадала ім ініцыятыўнага падыходу да працы, пошуку новых практык і актыўнага ўдзелу ў жыцці натарыяльнай супольнасці.

Мікалай Старавойтаў заклікаў новых натарыусаў актыўна ўлівацца ў прафесійны калектыў, адзначыўшы, што яны заўсёды могуць разлічваць на падтрымку старэйшых калег.

Вячаслаў Абрамаў павіншаваў новых сяброў БНП, падкрэсліўшы важнасць выкарыстання ў іх працы дакладных крыніц прававой інфармацыі.

Нотариат «Гэта важная падзея ў вашым жыцці, і я ўпэўнены, што вы станеце годнымі членамі натарыяльнай супольнасці, а ваша прафесійная дзейнасць складзецца найлепшым чынам.

Прафесійная дзейнасць натарыуса немагчыма без якасна арганізаванага інфармацыйна-прававога забеспячэння. Пры гэтым ключавым фактарам выступае дакладнасць прававой інфармацыі, доступ да якой забяспечваюць інфармацыйна-прававыя рэсурсы, якія фарміруюцца НЦПІ», – адзначыў Вячаслаў Анатольевіч.

Ён таксама пажадаў маладым натарыусам ініцыятыўнай і плённай работы, у тым ліку ў рамках прававой асветы грамадзян.

Для аператыўнага атрымання афіцыйнай прававой інфармацыі новым натарыусам былі ўручаны сертыфікаты на доступ да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».


29 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх