• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у ІІ Міжнародным навукова-практычным форуме «Навука. Прадпрымальніцтва. Інавацыі»

29 сакавіка на факультэце права БДЭУ адбыўся II Міжнародны навукова-практычны форум «Навука. Прадпрымальніцтва. Інавацыі». Яго суарганізатарам выступіў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

НЦПИ принял участие во II Международном научно-практическом форуме «Наука. Предпринимательство. Инновации»

На плянарным пасяджэнні з прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звярнуўся начальнік упраўлення прававой інфарматызацыі НЦПІ Аляксандр Бравусаў. Ён адзначыў, што правядзенне такіх мерапрыемстваў дае магчымасць на высокім прафесійным узроўні абмеркаваць шырокае кола пытанняў развіцця права і заканадаўства, падзяліцца вопытам, намеціць арыенціры на будучыню.

«Інавацыі, якія генерыруюцца навукай, не толькі важныя, але і патрабуюць свайго практычнага ўвасаблення. У сваю чаргу, укараняючы інавацыі ў практыку, неабходна забяспечыць гатоўнасць іх прыняцця», – падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч.

НЦПИ принял участие во II Международном научно-практическом форуме «Наука. Предпринимательство. Инновации»

На Форуме былі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння права і лічбавых тэхналогій, укаранення штучнага інтэлекту ў розныя сферы дзейнасці, развіцця крымінальнага права ў цяперашніх умовах.

Удзел у яго працы прынялі прадстаўнікі НЦПІ: дырэктар РЦПІ г. Мінска Руслан Века, навуковы супрацоўнік Станіслаў Варашкевіч і малодшы навуковы супрацоўнік Дар'я Будкоўская.

НЦПИ принял участие во II Международном научно-практическом форуме «Наука. Предпринимательство. Инновации»

Арганізаваная РЦПІ г. Мінска выставачная экспазіцыя дазволіла гасцям мерапрыемства пазнаёміцца ​​з напрамкамі дзейнасці Цэнтра, даведацца аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах – сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Нацыянальным прававым Партале, Прававым форуме Беларусі.

НЦПИ принял участие во II Международном научно-практическом форуме «Наука. Предпринимательство. Инновации»

Даведачна

З 1 лютага 2023 года на базе НЦПІ функцыянуе інавацыйная пляцоўка кафедры тэорыі і гісторыі права факультэта права БДЭУ. У мэтах забеспячэння навуковага, навучальнага, выхаваўчага і інфармацыйна-асветніцкага працэсаў ва ўніверсітэце адкрыты Цэнтр эталоннай прававой інфармацыі.

1 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх