• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у анлайн-канферэнцыі Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі

НЦПІ прыняў удзел у анлайн-канферэнцыі Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі

25 лістапада 2020 г. Камітэтам Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве было арганізавана правядзенне анлайн-канферэнцыі на тэму: «Сістэмы прававой дапамогі і прававой асветы ў Расійскай Федэрацыі: праблемы і перспектывы».

У рамках мерапрыемства былі абмеркаваныя пытанні ўдасканалення механізмаў бясплатнай юрыдычнай дапамогі і прававой асветы грамадзян, распаўсюджвання лепшых рэгіянальных практык аказання бясплатнай юрыдычнай дапамогі, укаранення лічбавых сэрвісаў у сферы бясплатнай юрыдычнай дапамогі і прававой асветы, развіцця сістэм бясплатнай юрыдычнай дапамогі.

Намеснік дырэктара НЦПІ Віктар Шаршун прадставіў даклад «Публічныя цэнтры прававой інфармацыі ў сістэме прававой асветы Рэспублікі Беларусь», у якім быў асветлены вопыт беларускай дзяржавы ў сферы забеспячэння свабоднага і адкрытага доступу да прававой інфармацыі для шырокіх слаёў насельніцтва.


25 ноября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх