• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ павіншаваў з 90-годдзем Прэзідэнцкую бібліятэку

8 снежня адбыўся ўрачысты збор з нагоды святкавання 90-гадовага юбілею Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве прыняў дырэктар Цэнтра Андрэй Матэльскі.

Юбилей Президентской библиотеки

Андрэй Францавіч павіншаваў калектыў бібліятэкі са святам і ўручыў шэраг узнагарод.

Юбилей Президентской библиотеки

За плённае супрацоўніцтва з НЦПІ ў сферы развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і ў сувязі з 90-годдзем з дня заснавання дзяржаўнай установы «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай НЦПІ ўзнагароджаны дырэктар установы Сяргей Квачан.

Юбилей Президентской библиотеки

За эфектыўнае ўзаемадзеянне з Цэнтрам у дзейнасці па фарміраванні прававой культуры грамадзян і прапагандзе прававых ведаў падзякай дырэктара НЦПІ адзначаны работнікі бібліятэкі.

Юбилей Президентской библиотеки

НЦПІ і Прэзідэнцкую бібліятэку звязвае шматгадовае партнёрства па рэалізацыі шэрага праектаў, накіраваных на павышэнне прававой культуры грамадзян і захаванне гістарычнай прававой спадчыны Беларусі.

Юбилей Президентской библиотеки

Віншуем калектыў Прэзідэнцкай бібліятэкі з юбілеем!
8 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх