• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Новы закон аб турызме і іншыя пытанні рэгулявання гэтай галіны абмеркавалі ў НЦПІ

Новы закон аб турызме і іншыя пытанні рэгулявання гэтай галіны абмеркавалі ў НЦПІ

22 снежня 2022 г. на YouTube-канале НЦПІ прайшоў семінар «Новае ў прававым рэгуляванні турыстычнай галіны Беларусі».

Госцем студыі НЦПІ стаў Аляксандр Крэчатаў, галоўны юрысконсульт Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму.

Эксперт расказаў аб навацыях заканадаўства ў акрэсленай галіне, у тым ліку:

  • аб асноўных прынцыпах, мэтах і прыярытэтных накірунках дзяржаўнага рэгулявання сферы турызму;
  • аб спосабах забеспячэння выканання тураператарам абавязацельстваў па дагаворах аказання турыстычных паслуг у сферы міжнароднага выязнога турызму;
  • аб пытаннях падзелу адказнасці турагентаў і тураператараў перад турыстамі;
  • аб пераліку звестак аб суб’ектах турыстычнай дзейнасці, неабходных для ўключэння ў рэестр, устанаўленні тэрмінаў накіравання адпаведнай інфармацыі для ўключэння ў рэестр, унясення змяненняў у змешчаныя ў ім звесткі і выключэнні звестак з гэтага рэестра;
  • аб рэгуляванні экскурсійнага абслугоўвання.

Традыцыйна спікер адказаў на пытанні.

Калі вы не паспелі паглядзець семінар у прамым эфіры, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouТube – Канал НЦПІ і глядзіце семінары аб навацыях заканадаўства!

Даведачна

З 1 студзеня 2023 г. уваходзяць у сілу асноўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2021 г. № 129-З «О туризме», а таксама шэраг нарматыўных прававых актаў, прынятых для яго развіцця.

 

 

 

22 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх