• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Навучальны семінар для слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

У рамках супрацоўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і НЦПІ 17 мая адбыўся навучальны семінар па адукацыйнай праграме «Удасканаленне нарматворчай дзейнасці ў дзяржаўных органах і арганізацыях у сучасных умовах».

семинар НЦПИ

Перад слухачамі выступіў намеснік дырэктара Вячаслаў Бякета. У прывітальным слове ён падкрэсліў высокую практычную важнасць мерапрыемства для службовых асоб, адзначыўшы:

«Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, адказваючы сучасным выклікам грамадства па ўкараненні і выкарыстанні ІТ у розныя сферы жыцця і вытворчасці, каардынуе працэсы цыфравізацыі нарматворчасці. Менавіта для эфектыўнай працы з тэхналогіямі ў дзейнасці спецыялістаў юрыдычнага профілю важным складнікам з'яўляецца пастаяннае паглыбленне сваіх практычных навыкаў», – адзначыў намеснік дырэктара.

Актуальным пытанням функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі прысвяціў сваё выступленне начальнік упраўлення прававой інфарматызацыі Аляксандр Бравусаў. Ён раскрыў асаблівасці выкарыстання прававой інфармацыі ў кіраўніцкай і нарматворчай дзейнасці, а таксама прадставіў асноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра ў рамках выканання дзяржаўных задач, звязаных з нарматворчай дзейнасцю. У тым ліку расказаў аб праводзімых работах па стварэнню АІС «Нарматворчасць», якая дасць магчымасць перавесці ў лічбавы фармат рэалізацыю ўсіх стадый нарматворчага працэсу. 

семинар НЦПИ

Вольга Сазончык, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела, у сваім дакладзе закранула аспекты лінгвістычнага кантролю пры падрыхтоўцы прававых актаў да афіцыйнага апублікавання. Падзялілася са слухачамі асаблівасцямі праводзімай работы, а таксама азнаёміла з тыповымі памылкамі пры рабоце спецыялістаў па гэтым напрамку.

«Улічваючы значны вопыт дзейнасці па лінгвістычным кантролі, Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі на пастаяннай аснове ажыццяўляецца абагульненне гэтай практыкі, рыхтуюцца метадычныя рэкамендацыі і праводзіцца метадычная работа як з нарматворчымі органамі, так і органамі, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу (правядзенне семінараў, круглых сталоў і інш. )», – паведаміла Вольга Уладзіміраўна.

семинар НЦПИ

У заключнай частцы семінара начальнік аддзела распаўсюджвання і працы з карыстальнікамі Таццяна Курловіч расказала слухачам аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, якія здольны забяспечыць даступнасць прававой і актуальнай інфармацыі для шырокай катэгорыі асоб. Яна таксама прадставіла новыя функцыянальныя магчымасці інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

У канцы свайго выступлення правяла навучанне асноўным навыкам прымянення ДІПР у дзейнасці кіраўніка.

семинар НЦПИ

Такія мерапрыемства штогод праводзяцца Цэнтрам у ходзе рэалізацыі вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі, у якой бяруць удзел кіраўнікі юрыдычных падраздзяленняў дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама асобы, якія знаходзяцца ў рэзерве на гэтыя пасады.

19 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх