• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Наша агульная справа! Як прайшоў суботнік у НЦПІ і яго філіялах

Сёння калектыў НЦПІ прымае актыўны ўдзел у суботніку.

Праца ў будынку Цэнтра кіпіць. Усе работнікі прыйшлі сюды з мэтай зрабіць НЦПІ яшчэ больш утульным і прыгожым. У кожнага свае задачы. Для жаночай паловы – гэта ўборка кабінетаў, перасадка і паліванне кветак. А для мужчын – рамонт мэблі і навядзенне парадку ў кабінетах.

Республиканский субботник

Республиканский субботник

«Рэспубліканскі суботнік у НЦПІ – гэта шматгадовая добрая традыцыя, сумесная грамадска-карысная праца, уклад нашага калектыву ў вялікую стваральную працу па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак тэрыторый. Таксама гэта цудоўная магчымасць пагутарыць з калегамі на розныя тэмы, звязаныя не толькі з працай», – лічыць дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі. 

З энтузіязмам працуюць на карысць арганізацыі і прадстаўнікі моладзі – члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» НЦПІ.

Республиканский субботник

«Я люблю суботнікі яшчэ з дзяцінства, – расказвае спецыяліст Дар'я Будкоўская. – Гэтая радасная падзея - вясна, спяваюць птушкі, ва ўсіх добры настрой. Да таго ж фізічная праца – выдатны спосаб «пераключыцца». Такія мерапрыемствы даюць зарад бадзёрасці і пазітыву на ўвесь наступны тыдзень».

Многія работнікі традыцыйна прыйшлі на суботнік з дзецьмі.

Республиканский субботник

Республиканский субботник

Республиканский субботник

У гэты дзень частка калектыва Цэнтра на чале з намеснікам дырэктара Вячаславам Бякетам працуе на «перадавой» – абнаўляюць лес у Лагойскім раёне.

субботник.jpg

«Сёння кожны з нас рады зрабіць свой ўкладу агульную справу, – адзначае Вячаслаў Мечыслававіч. – Ва ўсіх добры настрой, праца спорыцца. Саджаць дрэвы – вельмі добры і карысны занятак. Захаванне ляснога фонду – гэта важная задача для ўсіх. Толькі так мы зможам прымножыць прыродныя багацці нашай краіны для будучых пакаленняў».

субботник.jpg

белая русь.jpg

«Мы заўсёды з вялікім энтузіязмам выязджаем на пасадку лесу, бо гэта вельмі карыснае мерапрыемства не толькі для нашай экалогіі, але і для саміх работнікаў. Падыхаць свежым паветрам, палюбавацца мясцовымі прыгажосцямі, заняцца фізічнай працай – што можа быць лепш?» – дзеляцца сваімі ўражаннямі работнікі Цэнтра.

У гэты дзень праца кіпіць і ў філіялах Цэнтра, работнікі якіх таксама прыклалі максімум намаганняў у навядзенні парадку на працоўных месцах і прылеглай да арганізацый тэрыторыі.

Республиканский субботник

Республиканский субботник

Республиканский субботник

Республиканский субботник

Республиканский субботник

Республиканский субботник

Республиканский субботник

Даведачна

Заробленыя падчас суботніка грашовыя сродкі пойдуць на фінансаванне розных праектаў.

Так, 35 % будуць накіраваны Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны» ў населеным пункце Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён). Столькі ж – Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання ў Брэсцкай крэпасці.

Яшчэ 30 % – на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.

20 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх