• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Моладзь Віцебшчыны – стратэгічны рэсурс у прававой асвеце рэгіёну

Моладзь Віцебшчыны – стратэгічны рэсурс у прававой асвеце рэгіёну

Кіраўніцтвам НЦПІ і Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» вызначаны напрамкі развіцця прававой асветы і павышэння прававой культуры моладзі.

З улікам гэтага РЦПІ Віцебскай вобласці сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) намечаны далейшыя шляхі развіцця партнёрскіх адносін у рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па прававой асвеце моладзі для ажыццяўлення дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, адукацыйных, сацыяльных і іншых моладзевых праграм з выкарыстаннем дзяржаўных інфармацыйна-правовых рэсурсаў (ГІПР).

Молодежь Витебщины – стратегический ресурс в правовом просвещении региона

Для павышэння эфектыўнасці выкарыстання ў прафесійнай дзейнасці ГІПР 20 красавіка 2021 г. на базе РЦПІ Віцебскай вобласці адбылося навучанне першых сакратароў гарадскіх і раённых арганізацый БРСМ Віцебскай вобласці.

Молодежь Витебщины – стратегический ресурс в правовом просвещении региона

Дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з дзяржаўнай сістэмай прававой інфармацыі і ГІПР. Яна адзначыла неабходнасць выкарыстання афіцыйнай і актуальнай прававой інфармацыі ўсімі катэгорыямі грамадзян і падкрэсліла важнасць ГІПР у прававой асвеце моладзі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні сумеснага супрацоўніцтва, лідэры моладзі праявілі зацікаўленасць і абмяняліся думкамі аб магчымых формах работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

Спецыялісты РЦПІ Юлія Дырко і Дзмітрый Кучарэнка правялі абучэнне па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН» і азнаёмілі з інфармацыйным напаўненнем гэтага рэсурсу.

Удзельнікам сустрэчы была прадастаўлена магчымасць праверыць свае веды і навыкі працы з ІПС «ЭТАЛОН» на практыцы.

Молодежь Витебщины – стратегический ресурс в правовом просвещении региона

Па выніках семінара ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты аб паспяховым праходжанні навучання.

Молодежь Витебщины – стратегический ресурс в правовом просвещении региона

(фота РЦПІ Віцебскай вобласці)

22 апреля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх