• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Моладзь НЦПІ павіншавалі з Днём Канстытуцыі і ўручылі білеты новым членам пяршоўкі ГА «БРСМ»

У Дзень Канстытуцыі адбылася сустрэча кіраўніцтва НЦПІ з моладдзю НЦПІ – членамі першаснай арганізацыі саюза моладзі.

Встреча руководства НЦПИ с молодежью НЦПИ – членами первичной организации союза молодежи

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі, намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» НЦПІ Ганна Палтаржыцкая.

Дырэктар НЦПІ павіншаваў усіх прысутных з дзяржаўным святам і падкрэсліў:

«У гэты дзень мы адзначаем трыццацігоддзе з дня ўступлення ў сілу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята з'яўляецца сімвалам выбару беларускім народам незалежнага шляху развіцця грамадства і дзяржавы, імкнення захаваць гістарычную памяць і пераемнасць традыцый».

Встреча руководства НЦПИ с молодежью НЦПИ – членами первичной организации союза молодежиАндрэй Францавіч падзякаваў моладзі, якая брала ўдзел у апрацоўцы і сістэматызацыі водгукаў і прапаноў грамадзян па праекту змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які быў вынесены на ўсенароднае абмеркаванне ў 2022 годзе, адзначыўшы важнасць уцягнутасці новага пакалення моладзі ў грамадска-палітычнае жыццё дзяржавы.

Встреча руководства НЦПИ с молодежью НЦПИ – членами первичной организации союза молодежи

Падчас мерапрыемства новым членам пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» НЦПІ было ўручана выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на рускай, беларускай, англійскай мовах.

Вручение Конституции новым членам первички БРСМ НЦПИ

Да віншавання далучылася Ганна Палтаржыцкая, пазначыўшы, што ў Цэнтры вялікая ўвага надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, паколькі новае пакаленне заўсёды было рухаючай сілай развіцця кожнай дзяржавы.

«Ад асобы першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» НЦПІ жадаю моладзі заставацца ініцыятыўнымі, мэтанакіраванымі, творчымі і неардынарнымі асобамі, імкнуцца да дасягнення новых мэт у асабістым, прафесійным і грамадскім жыцці і заўсёды кіравацца Асноўным Законам нашай дзяржавы».

19 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх