• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Лаўры – пераможцам! НЦПІ віншуе лепшых прадпрымальнікаў года

Лаўры – пераможцам! НЦПІ віншуе лепшых прадпрымальнікаў года

Прадстаўнікі НЦПІ прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2020 год. Ад абласцей і горада Мінска вызначаны пераможцы ў пяці намінацыях. Дыпломам «Ганаровы прадпрымальнік» былі ўзнагароджаны тры арганізацыі і адзін індывідуальны прадпрымальнік, прызнаныя лепшымі па выніках конкурсу ў 2020 і 2021 гадах.

Намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета павіншаваў дыпламантаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», пажадаўшы ім не спыняцца на дасягнутым, заўсёды рухацца наперад і рэалізаваць у жыцці самыя смелыя ідэі і планы. Ад НЦПІ пераможцам спаборніцтва былі ўручаны сертыфікаты доступу да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE». Удзельнікам, якім не ўдалося заваяваць ганаровае званне «Прадпрымальнік года», ён пажадаў захоўваць энтузіязм і імкненне да перамогі, і гэта абавязкова дапаможа дасягнуць поспехаў у наступным годзе.

Вячеслав Бекета

Вячаслаў Мечыслававіч адзначыў, што ўдзел у конкурсе «Прадпрымальнік года» – выдатная магчымасць узмацніць брэнд кампаніі і ўмацаваць свае пазіцыі на рынку, а перамога з’яўляецца пацвярджэннем высокага ўзроўню прафесіяналізму:

«Вы выступаеце надзейным партнёрам дзяржавы ў павышэнні канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў і паслуг і ўдасканаленні дзелавога інвестыцыйнага клімату ў нашай краіне».

Церемония награждения победителей Национального конкурса «Предприниматель года» по результатам деятельности за 2020 год

Даведачна

«Прадпрымальнік года» – самы прэстыжны конкурс для прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь, адкрыты для ўсіх прадстаўнікоў бізнесу, што адпавядаюць крытэрыям адбору.

Конкурс праводзіцца сярод юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па пяці намінацыях: «Паспяховы старт» (бізнесу ад 2 да 4 гадоў), «Стабільны поспех» (бізнесу болей за 5 гадоў), «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» (бізнесу болей за 3 гады), «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» (бізнесу болей за 3 гады), «Эфектыўны індывідуальны бізнес» (індывідуальныя прадпрымальнікі, бізнесу болей за 3 гады).

(фота  Міністэрства эканомікі)

23 ноября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх