• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Круглы стол і абласная прававая алімпіяда да 30-годдзя Канстытуцыі прайшлі з удзелам НЦПІ ў Віцебску

13 сакавіка на базе ПЦПІ пры Віцебскай абласной бібліятэцы ім. У.І.Леніна прайшоў круглы стол «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – аснова стабільнага развіцця беларускага грамадства і дзяржавы». Ён прымеркаваны да 30-годдзя Асноўнага Закона нашай краіны.

Круглый стол «Конституция Республики Беларусь – основа стабильного развития белорусского общества и государства»

Мерапрыемства было арганізавана РЦПІ Віцебскай вобласці, Віцебскай абласной натарыяльнай палатай і Віцебскай абласной калегіяй адвакатаў для студэнтаў філіяла УА Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА».

«Сёння развіццё прававой культуры маладых людзей з'яўляецца важнай часткай устойлівага развіцця дзяржавы. Менавіта моладзь стварае вобраз будучыні, і пытанні яе ўдзелу ў рэалізацыі канстытуцыйнага права становяцца ўсё больш актуальнымі», – адзначыла ў сваім выступе дырэктар РЦПІ Ларыса Дарогава.

Круглый стол «Конституция Республики Беларусь – основа стабильного развития белорусского общества и государства»Ларыса Мікалаеўна расказала студэнтам аб Прававым форуме Беларусі і магчымасцях для ўдзелу ў абмеркаваннях праектаў прававых актаў. Яна таксама прадэманстравала сувенірнае друкаванае выданне Канстытуцыі, падрыхтаванае НЦПІ. Гэтае выданне ўручалася на выбарчых участках у адзіны дзень галасавання ўсім грамадзянам, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў і упершыню ўдзельнічалі ў выбарах. У ходзе круглага стала абмяркоўвалася роля Канстытуцыі ў фарміраванні прававой дзяржавы, палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэмы краіны.

Областная правовая олимпиада «Конституция – гарант белорусской государственности»

У гэты ж дзень у Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі адбылася абласная прававая алімпіяда «Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці», удзел у якой таксама прыняў РЦПІ Віцебскай вобласці.

Па традыцыі ў складзе журы алімпіяды прысутнічаў прадстаўнік абласной філіі НЦПІ. У гэтым годзе вынікі навучэнцаў ацэньвала спецыяліст Жанна Манжынская.

Фінальны іспыт алімпіяды сабраў 20 навучэнцаў з 17 раёнаў Віцебскай вобласці, Віцебска і Наваполацка.

Областная правовая олимпиада «Конституция – гарант белорусской государственности»

Удзельнікі выканалі тэставыя заданні і выступілі з дакладам на тэму «Калі б я быў дэпутатам Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь».

Областная правовая олимпиада «Конституция – гарант белорусской государственности»

Пераможцам інтэлектуальнага спаборніцтва былі ўручаны дыпломы і прызы.

«Актыўнае супрацоўніцтва НЦПІ з сістэмай адукацыі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай арганізацыі. Такія мерапрыемствы, як прававая алімпіяда, забяспечваюць эфектыўную рэалізацыю задач па прававой асвеце моладзі, выхаванню патрыятызму праз адказныя адносіны да закона. Удзел у інтэлектуальным спаборніцтве дазволіў рабятам акунуцца ў свет права, атрымаць веды аб заканадаўстве нашай краіны», – адзначыла Жанна Манжынская ў завяршэнне мерапрыемства.

14 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх