• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Клопат і ўвага, дапамога і падтрымка. Моладзь НЦПІ ўдзельнічае ў дабрачыннай акцыі «Цуды на Раство»

Першасная арганізацыя БРСМ Цэнтра прыняла ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Раство». Яна традыцыйна праводзіцца кожны год з мэтай аказання дапамогі і падтрымкі найменш абароненым катэгорыям дзяцей.

Сімвалам акцыі невыпадкова з'яўляюцца чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне моладзі акружыць клопатам і ўвагай дзяцей, асабліва напярэдадні Новага года і Раства.

акция

З надыходзячымі святамі выхаванцаў падшэфнага дзіцячага дома сямейнага тыпу сям'і Балабіных павіншавалі члены пярвічкі БРСМ НЦПІ. Святлана і Мікалай Балабіны выхоўваюць 10 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў.

Рабяты распавялі гасцям аб сваіх захапленнях, планах на будучыню і аб самых запаветных марах, якія абавязкова спраўдзяцца ў Новым годзе! Кожны выхаванец атрымаў салодкі падарунак і набор сувенірнай прадукцыі.

акция

Навагоднія і калядныя святы – выдатная нагода падарыць дзецям радасць і ўзняць настрой. У жыцці кожнага дзіцяці павінна быць месца для цуду і чараўніцтва!

акция

Таксама ў рамках дабрачыннага праекта «Ёлка жаданняў» моладзь НЦПІ выканала жаданне дзяцей ДУ «Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця» – наборы для творчасці перадалі ў Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ», адкуль навагодні экспрэс даставіць доўгачаканы падарунак дзецям.

29 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх