• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Навукова-практычны каментарый» – унікальнае друкаванае выданне НЦПІ

«Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Навукова-практычны каментарый» – унікальнае друкаванае выданне НЦПІ

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі выпусціў афіцыйнае друкаванае выданне «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Навукова-практычны каментарый» пад агульнай рэдакцыяй Міклашэвіча П.П., Чупрыс В.І., Васілевіча Р.А.

Гэта ўнікальнае друкаванае выданне стане настольнай кнігай для дзяржаўных служачых, дэпутатаў, кіраўнікоў арганізацый, юрыстаў, навуковых работнікаў. Акрамя таго, навукова-практычны каментарый да Асноўнага Закона нашай краіны будзе карысны і цікавы для кожнага грамадзяніна Беларусі.

У кнізе сістэмна прааналізаваны палажэнні абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, даступна і падрабязна раскрываюцца сацыяльна-прававы змест і сэнс канстытуцыйных каштоўнасцей, прынцыпаў і норм.

Выданне «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Навукова-практычны каментарый» высокай паліграфічнай якасці, у цвёрдым пераплёце з бумвінілу з залатым цісненнем, забяспечана алфавітна-прадметным паказальнікам.

Аб’ём кнігі складае 544 старонкі.

Набыць выданне можна:

Даведкі па тэлефонах: (017) 279-99-99, (017) 279-99-35. 

E-mail: sales@ncpi.gov.by.


15 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх