• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ заняла першае месца па настольным тэнісе

Каманда НЦПІ заняла першае месца па настольным тэнісе

28 лістапада 2019 г. адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе ў рамках ХХ спартакіяды работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Дзякуючы нястомным трэніроўкам, індывідуальнаму майстэрству і зладжанай гульні каманда Цэнтра паднялася на самую высокую прыступку п’едэстала, пры гэтым ва ўпартай барацьбе Марозаў Дзмітрый заняў трэцяе месца ў асабістым заліку сярод мужчын, Багдановіч Вольга – першае месца ў асабістым заліку сярод жанчын, а ў парнай гульні Марозаў Дзмітрый і Багдановіч Вольга занялі першае месца сярод усіх удзельнікаў, пакінуўшы далёка ззаду іншыя каманды.

Віншуем спартсменаў НЦПІ з перамогай!!!

29 ноября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх