• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ годна завяршыла ўдзел у спартыўных спаборніцтвах года

У снежні ў рамках праграмы спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання каманда Цэнтра прыняла ўдзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе, більярдзе і бадмінтоне.

Н.Радиванович и О.Богданович

Каманду ў спаборніцтвах па настольным тэнісе прадставілі Радзівановіч Мікалай і Багдановіч Вольга

Яны занялі 1 агульнакаманднае месца ў агульным заліку, сталі найлепшымі ў парных спаборніцтвах. У асабістым заліку сярод мужчын Мікалай Радзівановіч заняў 2 месца, а Вольга Багдановіч – 1 месца сярод жанчын.

Награждение

У спаборніцтвах па більярдзе годна выступілі Дзмітрый Марозаў і Аляксандр Мядзведзь і, не пакінуўшы шанцаў сапернікам, узняліся на вышэйшую прыступку п'едэстала.

Д.Морозов и А.Медведь

У асабістым заліку Аляксандр Мядзведзь заняў 1 месца, Дзмітрый Марозаў – 3 месца.

Награда

Заключным відам праграмы спартакіяды стаў бадмінтон.

Каманда ў складзе Дзмітрыя Марозава, Аляксандра Бравусава, Ганны Дзямко і Ніны Егаян, дзякуючы зладжанай гульні ў парных мужчынскіх і жаночых спаборніцтвах, прынесла ў спіс узнагарод НЦПІ кубак за 3 месца. У заліку сярод мужчын наша каманда заняла 2-е месца.

Команда НЦПИ

Высокія вынікі як у агульнакамандным, так і асабістым заліку ў розных відах спаборніцтваў сталі магчымыя дзякуючы ўпартым трэніроўкам і высокаму майстэрству, волі да перамогі і самаахвярнасці работнікаў, якія прыклалі максімальныя намаганні і дастойна прадставілі нашу арганізацыю ў спартыўных спаборніцтвах.

Віншуем каманду Цэнтра і жадаем далейшых перамог!

27 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх