• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Ганаровыя граматы НЦПІ ўручаны прадстаўнікам юрыдычнай супольнасці ў рэгіёнах

Ганаровыя граматы НЦПІ ўручаны прадстаўнікам юрыдычнай супольнасці ў рэгіёнах

За значны асабісты ўклад у функцыянаванне і развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь ганаровымі граматамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ўзнагароджаны прадстаўнікі мясцовых органаў улады, натарыяту і адвакатуры.

9 снежня 2021 г. дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі з рабочым візітам наведаў Мінскую абласную калегію адвакатаў.

Уручаючы Ганаровую грамату яе старшыні Ірыне Смірновай, Андрэй Францавіч адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва, наладжанага паміж калегіяй і Мінскім абласным філіялам НЦПІ. Ён падкрэсліў, што сумесная работа дазваляе эфектыўна забяспечваць адвакатаў рэгіёну афіцыйнай прававой інфармацыяй у структуры дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, ажыццяўляць прававую асвету грамадзян.

Для ўручэння ўзнагарод у іншых абласцях намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета 7 і 8 снежня 2021 г. наведаў Віцебск і Магілёў.

Падчас мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня юрыста, Вячаслаў Мечыслававіч уручыў Ганаровую грамату НЦПІ:

  • начальніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргею Канапельку;

Награждение

  • старшыні Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Таццяне Маскіной;

награждение

  • старшыні Магілёўскай абласной натарыяльнай палаты Валянціне Чайковай;
  • старшыні Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Святлане Дзяменцевай;

Награждение

  • кіраўніку справамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Дзядкову.

Вячаслаў Мечыслававіч адзначыў, што высокай адзнакі працы заслугоўваюць тыя, хто ўнёс значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі ў рэгіёнах.

Кіраўнікі Цэнтра павіншавалі калег з Днём юрыста і пажадалі ім здароўя, новых дасягненняў, працвітання, актыўнай і плённай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.

9 декабря 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх