• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Ганаровыя граматы НЦПІ да Дня юрыста ўручылі ў Гродна

1 снежня 2021 г., напярэдадні прафесійнага свята – Дня юрыста – намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Вячаслаў Мечыслававіч Бякета і дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Алена Мікалаеўна Капіца прынялі ўдзел ва ўзнагароджанні ганаровымі граматамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь старшыні Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты і начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

За значны асабісты ўклад у функцыянаванне і развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

Юргель Алена Іванаўна, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта;

Юргель Елена Ивановна, начальник главного управления юстиции Гродненского областного исполнительного комитета

Орсік Людміла Генадзеўна, старшыня Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты.

Орсик Людмила Геннадьевна, председатель Гродненской областной нотариальной палаты

(Фота - сайт Беларускай натарыальнай палаты)

Вячаслаў Мечыслававіч адзначыў, што наладжанае ўзаемадзеянне паміж рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці і Гродзенскай абласной натарыяльнай палатай, а таксама галоўным упраўленнем юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта дазваляе эфектыўна вырашаць задачы па развіцці дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі ў рэгіёне.

Намеснік дырэктара НЦПІ павіншаваў калег і пажадаў ім здароўя і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

2 декабря 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх