• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Фарміраванне прававой культуры разам з ДІПР. НЦПІ правёў навучальны семінар у Гомелі

20 сакавіка пры падтрымцы РЦПІ Гомельскай вобласці для спецыялістаў цэнтральных раённых бібліятэк рэгіёну, якія адказваюць за работу публічных цэнтраў прававой інфармацыі, адбыўся семінар-практыкум «Дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы ў рабоце бібліятэкі».

Мерапрыемства праходзіла ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ім. У.І.Леніна. Удзельнікаў сустрэчы віталі намеснік дырэктара ўстановы Таццяна Барабаншчыкава і дырэктар філіяла Цэнтра Яўгенiя Майсейкіна.

Обучающий семинар в Гомеле

Яўгенія Сямёнаўна расказала пра дзяржаўныя сродкі прававой інфармацыі, дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы НЦПІ і ролю ПЦПІ ў прававой асвеце грамадзян, правяла прэзентацыю друкаванага выдання Цэнтра «Научно-практический комментарий к Конституции Республики Беларусь».

«Прававая культура работніка ПЦПІ з'яўляецца неабходнай умовай дзейнасці бібліятэкі па фарміраванні прававой культуры карыстальнікаў, – адзначыла кіраўнік абласнога філіяла. – Таму неабходна выкарыстоўваць толькі праўдзівую і актуальную прававую інфармацыю, якая аператыўна акумулюецца ў эталонным банку даных прававой інфармацыі, які фарміруецца НЦПІ і распаўсюджваецца з дапамогай ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Спецыялісты РЦПІ Гомельскай вобласці Рустам Бекбузараў і Аляксандр Савенка правялі трэнінг па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Обучающий семинар в Гомеле

Удзельнікамі мерапрыемства быў прадстаўлены досвед працы ПЦПІ па фармаванні прававой культуры насельніцтва ў бібліятэках Гомеля і Мазыра.

Обучающий семинар в Гомеле

На заканчэнне ўдзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены выставачны праект «Гомельскі полк народнага апалчэння: гісторыя, подзвіг, памяць».

22 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх