• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«ЭТАЛОН-ONLINE» – надзейная прававая падтрымка беларускага бізнесу. НЦПІ павіншаваў пераможцаў конкурсу «Предприниматель года»

«ЭТАЛОН-ONLINE» – надзейная прававая падтрымка беларускага бізнесу. НЦПІ павіншаваў пераможцаў конкурсу «Предприниматель года»

2 снежня ў г. Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Предприниматель года». Па традыцыі адным з партнёраў выступіў НЦПI.

З цёплымі словамі да лаўрэатаў і арганізатараў конкурсу звярнуўся першы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Абрамаў. Ён падзякаваў арганізатарам за прадстаўленую магчымасць удзелу ў такім значным для нашай краіны мерапрыемстве і пажадаў пераможцам працягваць рухацца толькі ўперад і верыць у свае сілы.

С теплыми словами к лауреатам и организаторам конкурса обратился первый заместитель директора НЦПИ Вячеслав Абрамов.

«Вы дабіліся поспеху ў сур’ёзным спаборніцтве і па праве можаце ганарыцца вынікам! Упэўненасць у сваіх сілах, высокі прафесіяналізм каманды і воля да перамогі дапамаглі вам заваяваць званне лепшых. І канешне, вынікі конкурсу паказваюць, што нашай краіне ёсць чым і кім ганарыцца», – рэзюмаваў Вячаслаў Абрамаў.

Пераможцам былі ўручаны дыпломы «Пераможца Нацыянальнага конкурсу «Предприниматель года» і памятныя прызы, сярод якіх сертыфікаты доступу да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

НЦПІ жадае пераможцам і ўсёй прадпрымальніцкай супольнасці ўвасаблення ў жыццё смелых ідэй і амбіцыйных праектаў. Упэўнены, што доступ да «ЭТАЛОН-ONLINE» стане добрай падтрымкай на шляху да стабільнага поспеху ва ўсіх бізнес-праектах.

Даведачна:

Па выніках 2021 года конкурс праводзіўся па пяці намінацыях: «Успешный старт», «Стабильный успех», «Эффективный бизнес в сфере производства», «Эффективный бизнес в сфере услуг», «Эффективный индивидуальный бизнес». На падставе паказчыкаў дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу вызначаны 34 пераможцы ад абласцей і г. Мінска.

6 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх