• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дзіцячаму прававому сайту – 14 гадоў!

23 жніўня Дзіцячы прававы сайт адзначае Дзень нараджэння.

Детский правовой сайт

23 жніўня 2008 г. mir.pravo.by заняў сваё дастойнае месца ў інтэрнэт-прасторы. Ён распрацаваны НЦПІ па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для развіцця правасвядомасці юнага пакалення.

На сайце ў зразумелай для дзяцей і падлеткаў, іх бацькоў і настаўнікаў форме можна атрымаць юрыдычныя веды, адказы на «дарослыя» пытанні, парады ў складаных сітуацыях, інфармацыю аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны. Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца выхаванне і развіццё маральных якасцей дзяцей і моладзі, фарміраванне ў маладога пакалення пазітыўнага мыслення, выхаванне пачуцця важнасці правоў дзіцяці.

На сённяшні дзень Дзіцячы прававы сайт – гэта не проста інфармацыйная пляцоўка і пераможца ТИБО-2021, гэта месца ўзаемадзеяння, інтэрактыву, дзе праводзяцца конкурсы, віктарыны, смартобы, якія далучаюць юных грамадзян да захапляльнага свету права.

Падрабязней аб сайце і яго дасягненнях чытайце тут.

Віншуем Дзіцячы прававы сайт са святам!

Зрабіце падарунак Дзіцячаму прававому сайту – падпішыцеся на яго сацсеткі ў Instagram, Twitter і TikTok.

23 августа 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх