• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дзелімся станоўчым вопытам. Прафсаюзныя актывісты наведалі НЦПІ

13 снежня Цэнтр наведала дэлегацыя маладзёжнага прафсаюзнага актыву. Сустрэча праходзіла ў рамках цыкла мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння.

Гасцей віталі намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета, намеснік старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Юрый Чарнуха і старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў.

Мероприятие

Вячеслав Бекета

Вячаслаў Мечыслававіч азнаёміў гасцей з дзейнасцю НЦПІ, падкрэсліўшы значэнне выкарыстання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у штодзённай рабоце спецыялістамі любога профілю, асабліва тымі, хто працуе з людзьмі:

«Для любога прафесіянала важнае значэнне мае ўдасканаленне прававых ведаў і ўменне прымяняць іх на практыцы. Пры гэтым асноўнай крыніцай гэтых ведаў, без усялякіх сумневаў, з'яўляюцца дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, фарміраванне якіх ажыццяўляе Цэнтр».

Намеснік дырэктара расказаў аб напрамках ідэалагічнай работы і пярвічных арганізацыях грамадскіх аб'яднанняў «БРСМ», «Белая Русь» і «Беларускі рэспубліканскі Саюз юрыстаў», створаных у НЦПІ.

Слушатели

Старшыня прафкама НЦПІ Таццяна Рэуцкая ў выступе падрабязна асвятліла працу першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Выступление Т.Реуцкой

«Наш прафсаюз быў створаны практычна з моманту заснавання Цэнтра  у 1998 годзе, – адзначыла Таццяна Васільеўна. – З самага пачатку адміністрацыя НЦПІ і прафсаюз прыйшлі да ўзаемнай згоды аб заключэнні калектыўнай дамовы. І вось ужо больш за 25 гадоў названы лакальны прававы акт паспяхова прымяняецца на карысць работнікаў».

Флажки

Старшыня прафкаму прывяла статыстыку: «У НЦПІ працуе 250 чалавек. У прафсаюзе Цэнтра знаходзяцца работнікі НЦПІ і РЦПІ г. Мінска і Мінскай вобласці, работнікі іншых філіялаў знаходзяцца на прафсаюзным уліку на месцах пры аблвыканкамах. З усіх членаў прафсаюза 46 чалавек – моладзь ва ўзросце да 31 года».

Таксама Таццяна Васільеўна расказала гасцям, аб рабоце, якая праводзіцца ў калектыве:

«У арганізацыі створана спрыяльная матывацыйная атмасфера. Дзейнічае эфектыўная сістэма матэрыяльнага і маральнага заахвочвання, арганізуюцца мерапрыемствы па ўмацаванні здароўя, а таксама па стварэнні дастойных умоў працы».

Во время встречи

Прафсаюзнаму актыву быў прадэманстраваны прэзентацыйны фільм «25 фактаў аб НЦПІ», які распавядае аб праектах і дасягненнях нашай арганізацыі.

Марина Голоенко

Вядучы спецыяліст Марына Галаенка расказала слухачам аб інфармацыйным напаўненні і функцыянальных магчымасцях дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў: Нацыянальнага прававога Партала, сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE», Прававога форуму Беларусі і Дзіцячага прававога сайта. Таксама была асветлена роля сацыяльных медыя Цэнтра ў давядзенні да грамадзян дакладнай прававой інфармацыі і павышэнні прававой культуры грамадства.

Напрыканцы сустрэчы адбылася канструктыўная дыскусія па абазначаных тэмах.

Во время мероприятия

Участники встречи

14 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх