• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Чарговы круглы стол НЦПІ прысвяцілі пытанням развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі

Чарговы круглы стол НЦПІ прысвяцілі пытанням развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі

13 верасня 2022 г. на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага адбыўся круглы стол «Публічныя цэнтры прававой інфармацыі, прасоўванне і развіццё», прымеркаваны да 25-годдзя НЦПІ. Арганізатарам мерапрыемства стаў Гродзенскі філіял арганізацыі.

Заседание круглого тола в Гродно

Мадэратар круглага стала – дырэктар РЦПІ Гродзенскай вобласці Алена Капіца – адзначыла значнасць больш як 20-гадовага ўзаемадзеяння Цэнтра, Міністэрства культуры, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па развіцці сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ). Іх стварэнне і дзейнасць – наглядны прыклад рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў арганізацыі бесперашкоднага доступу грамадзян да афіцыйнай, дакладнай і актуальнай прававой інфармацыі, развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі ў нашай краіне.

Мерапрыемства ў Гродне пачалося на ўрачыстай ноце. 15 верасня ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Таму перш, чым пачаць работу круглага стала, намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета павіншаваў усіх прадстаўнікоў бібліятэчнай сферы з надыходзячым прафесійным святам і ўручыў падзякі дырэктара НЦПІ лепшым работнікам бібліятэк Гродзенскага рэгіёну. Так, за актыўную работу па папулярызацыі сярод насельніцтва прававой інфармацыі Падзякай дырэктара НЦПІ ўзнагароджаны:

Людміла Здрадоўская, загадчык аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага;

Інэса Ілюшына, загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка;

Ірына Сухоцкая, бібліятэкар Роскай гарпасялковай бібліятэкі;

Ганна Какарэка, бібліёграф Навагрудскай раённай бібліятэкі.

Во время церемонии награждения

Вітаючы ўдзельнікаў круглага стала, Вячаслаў Мечыслававіч падкрэсліў, што на працягу 22 гадоў рэспубліканская сетка ПЦПІ пад кіраўніцтвам Міністэрства культуры і НЦПІ вядзе маштабную работу па прадастаўленні свабоднага доступу грамадзян да поўнай, дакладнай і актуальнай прававой інфармацыі, садзейнічанні правядзення мерапрыемстваў па прававой асвеце насельніцтва, павышэнні прававой культуры грамадства:

«Створаныя ў кожнай чацвёртай публічнай бібліятэцы краіны, сучасныя цэнтры трывала занялі сваю нішу ў шматфункцыянальнай збалансаванай сістэме інфармацыйна-прававога забеспячэння насельніцтва, заснаванай на выкарыстанні дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, што фарміруюцца НЦПІ».

Ён адзначыў, што правядзенне сённяшняга пасяджэння менавіта ў Гродне з'яўляецца сімвалічным: 15 гадоў таму на пляцоўцы Гродзенскай абласной бібліятэкі адбыўся першы рэспубліканскі семінар «Дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі па аказанні інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву». Цяпер цэнтры доступу да прававой інфармацыі, якія дзейнічаюць на базе бібліятэк рэгіёну, з'яўляюцца прыкладам эфектыўнай работы з насельніцтвам, у тым ліку якая выбудоўваецца ў супрацоўніцтве з адвакатурай і натарыятам:

«У многіх ПЦПІ рэгіёну (больш за 30) на пастаяннай аснове арганізавана бязвыплатнае юрыдычнае кансультаванне грамадзян. Вышэйназваны сэрвіс запатрабаваны сярод насельніцтва, аб чым сведчыць статыстыка. Так, у перыяд з 2017 па 2021 год у бібліятэках Гродзеншчыны праведзена больш за 4000 кансультацый. І гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў па рэспубліцы».

Вячаслаў Мечыслававіч акцэнтаваў увагу на перспектыве развіцця ПЦПІ як камунікацыйных цэнтраў па прававой асвеце грамадзян. Рэалізацыі намечанага напрамку, на яго думку, будзе садзейнічаць выкананне зацверджанага Плана мерапрыемстваў па развіцці ПЦПІ ў Рэспубліцы Беларусь на 2022–2025 гады, які быў распрацаваны НЦПІ пры падтрымцы Міністэрства культуры.

Больш падрабязна аб удасканаленні работы бібліятэчных цэнтраў да 2025 года расказала навуковы супрацоўнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі ўпраўлення прававой інфарматызацыі НЦПІ Вольга Русак.

У парадку дня круглага стала было таксама абмеркаванне наступных напрамкаў дзейнасці ПЦПІ:

  • роля ў прававой асвеце насельніцтва і фарміраванні прававой культуры грамадства;
  • пытанні метадычнага суправаджэння дзейнасці;
  • напрамкі ўзаемадзеяння з адвакатамі і натарыусамі;
  • перспектывы развіцця і ўдасканалення працы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, органаў мясцовага кіравання і самакіравання рэгіёна, адвакатуры, натарыята, устаноў адукацыі.

13 сентября 2022 г. на базе Гродненской областной научной библиотеки им.Е.Ф.Карского состоялся круглый стол «Публичные центры правовой информации, продвижение и развитие», приуроченный к 25-летию НЦПИ. Организатором мероприятия стал Гродненский филиал организации.

Сустрэча ў фармаце адкрытага дыялога дазволіла не толькі абмяняцца вопытам па арганізацыі работы бібліятэчных цэнтраў доступу да прававой інфармацыі ў рамках прававой асветы грамадзян у розных рэгіёнах, але і выпрацаваць падыходы па ўдасканаленні і развіцці напрамкаў работы.

Даведачна

1 кастрычніка 2022 года спаўняецца 25 гадоў Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ, Цэнтр) – цэнтральнай дзяржаўнай навукова-практычнай установе ў сферы прававой інфарматызацыі. Асноўнымі задачамі НЦПІ з'яўляюцца збор, улік, апрацоўка, захоўванне, сістэматызацыя і актуалізацыя эталоннай прававой інфармацыі, яе распаўсюджванне (прадастаўленне), экспертна-аналітычная дзейнасць у названых сферах, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў.

Напярэдадні гэтай юбілейнай даты Цэнтрам праводзіцца шэраг круглых сталоў па напрамках дзейнасці ў сталіцы і рэгіёнах.

13 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх