• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Чаму навучальны год будзе доўжыцца з 1 верасня па 31 жніўня: у НЦПІ прайшоў вэбінар аб навацыях Кодэкса аб адукацыі

Чаму навучальны год будзе доўжыцца з 1 верасня па 31 жніўня: у НЦПІ прайшоў вэбінар аб навацыях Кодэкса аб адукацыі

25 жніўня, напярэдадні новага навучальнага года, на YouTube-канале НЦПІ адбылася трансляцыя семінару «Навацыі Кодэкса аб адукацыі».

У студыі НЦПІ выступіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

Ірына Уладзіміраўна расказала аб новаўвядзеннях, якія чакаюцца ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі ўжо ў новым навучальным годзе.

У рамках прамога эфіру асветлены асноўныя навацыі Кодэкса аб адукацыі, што ўваходзяць у сілу з 1 верасня. Так, падрабязна спікер растлумачыла:
  • пытанні ўвядзення ў рэспубліцы абавязковай сярэдняй адукацыі;
  • парадак залічэння ў школу першакласнікаў і ўстанаўлення напаўняльнасці класаў;
  • пытанні выбару школы для першакласніка і паступлення ў гімназію для выпускнікоў 9-х класаў.
Акрамя таго, Ірына Каржова расказала, чаму навучальны год будзе доўжыцца з 1 верасня па 31 жніўня, калі адбудуцца ўрачыстыя лінейкі і якая тэма першага ўрока вызначана ў гэтым навучальным годзе.

Калі вы не паспелі падключыцца да прамой трансляцыі вэбінару, яго можна паглядзець па спасылцы.

Падпісвайцеся на YouTube-канал NCPIBELARUS і глядзіце іншыя семінары па навацыях заканадаўства.

Ведайце правы, карыстайцеся правам!


25 августа 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх