• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Брэст і Гомель сталі цэнтрамі чарговых мерапрыемстваў да 25-годдзя НЦПІ

9 верасня ў працяг навукова-практычных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-гадовага юбілею НЦПІ, у Брэсце і Гомелі прайшлі круглыя сталы. На іх абмеркавалі пытанні інтэрактыўнага ўдзелу грамадзян у нарматворчым працэсе і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне прававой інфарматызацыі.

Заседание круглого стола в Бресте

На фота пасяджэнне круглага стала ў Брэсце

Мадэратарамі пасяджэнняў выступілі дырэктары рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей Марыя Базылік і Яўгенія Майсейкіна.

Круглы стол «Інтэрактыўны ўдзел грамадзян у нарматворчым працэсе», арганізаваны рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці на базе шматфункцыянальнага цэнтра Брэсцкага аблвыканкама, быў прысвечаны абмеркаванню форм удзелу і эфектыўнага ўключэння грамадзян у працэс публічнага абмеркавання правовых актаў, у тым ліку на рэгіянальным узроўні, а таксама іншых форм узаемадзеяння органаў улады і насельніцтва.

Вітаючы ўдзельнікаў, намеснік дырэктара НЦПІ Ірына Чупракова адзначыла, што ў рамках дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, ствараюцца і ўкараняюцца сучасныя механізмы камунікацыі дзяржавы і грамадзян па прававых пытаннях, у тым ліку іх непасрэднага ўдзелу ў нарматворчым працэсе:

«У апошнія гады і самі механізмы, і формы ўзаемадзеяння, і інфармаванне грамадзян аб магчымасцях рэалізаваць сваё права ўдзелу ў нарматворчым працэсе выйшлі на новы ўзровень».

Ірына Адамаўна падкрэсліла актуальнасць тэматыкі круглага стала ў кантэксце павышэння эфектыўнасці заканадаўства, якасці і транспарэнтнасці нарматворчасці, паляпшэння работы з грамадзянамі і суб'ектамі грамадзянскай супольнасці, адкрытасці дзяржаўных органаў, прасоўвання дасягненняў прававой інфарматызацыі і цыфравізацыі.

Круглый стол в Бресте

На фота работа круглага стала ў Брэсце

Участники круглого стола в Бресте

На фота ўдзельнікі круглага стала ў Брэсце

У ходзе мерапрыемства разгледзелі:

  • вопыт правядзення парламенцкіх слуханняў як адной з форм удзелу грамадзян у нарматворчым працэсе, практыку грамадскіх абмеркаванняў праектаў рашэнняў мясцовых органаў кіравання і самакіравання;
  • асновы функцыянавання асноўнай дзяржаўнай пляцоўкі для публічных абмеркаванняў праектаў прававых актаў у сетцы Інтэрнэт – сайта «Прававы форум Беларусі»;
  • ролю сучасных СМІ ў павышэнні эфектыўнасці ўдзелу грамадзян у нарматворчым працэсе;
  • пытанні дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі, рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў па ўключэнні грамадзян у грамадскія абмеркаванні і іншыя формы работы з мясцовым насельніцтвам.

Цэнтральнай тэмай круглага стала, арганізаванага рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Гомельскай вобласці пры ўдзеле Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, сталі пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне прававой інфарматызацыі.

Участники круглого стола в Гомеле

На фота ўдзельнікі круглага стала ў Гомелі

Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, намеснік дырэктара Цэнтра Вячаслаў Бякета падкрэсліў, што менавіта сучасныя тэхналагічныя ўклады, лічбавая трансфармацыя сістэмы дзяржаўнага кіравання вызначылі высокую актуальнасць тэматыкі круглага стала.

«Чвэрць стагоддзя НЦПІ забяспечвае развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, цэнтралізуе працэсы фарміравання заканадаўства з выкарыстаннем перадавых інфармацыйных тэхналогій, забяспечвае доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі ўсіх зацікаўленых і з'яўляецца цэнтральным органам па арганізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне прававой інфарматызацыі», – сказаў Вячаслаў Мечыслававіч.

Работа круглого стола в Гомеле

На фота работа круглага стала ў Гомелі

Ён падкрэсліў, што ўстановы адукацыі адыгрываюць вядучую ролю ў падрыхтоўцы кадраў. НЦПІ ў сваю чаргу гатовы да эфектыўнага ўзаемадзеяння па розных напрамках.

У парадак дня мерапрыемства былі ўключаны пытанні, якія датычацца:

  • існуючых падыходаў па фарміраванні кампетэнцый выкарыстання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў пры падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы спецыялістаў;
  • перспектыў інтэгравання адукацыйных інфармацыйных тэхналогій у навучальны працэс;
  • уцягвання студэнтаў і слухачоў у дзейнасць па фарміраванні і ўдасканаленні заканадаўства, інфарматызацыі розных галін юрыдычнай дзейнасці;
  • некаторых аспектаў фармавання патрабаванняў дзяржаўных органаў і арганізацый да кампетэнтнасці спецыялістаў у галіне прававой інфарматызацыі;
  • міжведамаснага ўзаемадзеяння па пытаннях мэтавай падрыхтоўкі юрыдычных кадраў і павышэння кваліфікацыі маладых спецыялістаў.

Регистрация участников круглого стола в Гомеле

На фота рэгістрацыя ўдзельнікаў круглага стала ў Гомелі

У рабоце круглых сталоў прынялі ўдзел члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, работнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, НЦПІ, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства адукацыі, органаў мясцовага кіравання і самакіравання рэгіёнаў, адвакатуры, натарыята, устаноў адукацыі і культуры, рэгіянальных аддзяленняў рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў.

Даведачна

1 кастрычніка 2022 года спаўняецца 25 гадоў Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ, Цэнтр) – цэнтральнай дзяржаўнай навукова-практычнай установе ў сферы прававой інфарматызацыі. Асноўнымі задачамі НЦПІ з'яўляюцца збор, улік, апрацоўка, захоўванне, сістэматызацыя і актуалізацыя эталоннай прававой інфармацыі, яе распаўсюджванне (прадастаўленне), экспертна-аналітычная дзейнасць у названых сферах, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў.

Пра паседжанне круглага стала, якое прайшло ў Віцебску 2 верасня, чытайце на сайце і Pravo.by.

На Партале размешчаны падрабязныя агляды мерапрыемстваў.

9 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх