• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

РЦПІ Магілёўскай вобласці павіншаваў факультэт эканомікі і права Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.А.Куляшова з юбілеем

1 снежня адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады, натарыята і адвакатуры, праваахоўных і судовых органаў, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама работнікі РЦПІ Магілёўскай вобласці.

Дэкану факультэта Андрэю Сляпцову з пажаданнямі поспеху ў рэалізацыі намечаных планаў і ідэй уручаны віншавальны адрас ад калектыва НЦПІ.

Поздравление

Ва ўрачыстай абстаноўцы Ганаровай граматай дырэктара НЦПІ за шматгадовую паспяховую работу па ўкараненні новых інфармацыйных тэхналогій у навучальны і навуковы працэсы, у тым ліку актыўнае выкарыстанне прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі факультэта дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, адзначана загадчык кафедры юрыспрудэнцыі Наталля Панцялеева.

Награждение

Даведачна

З 2002 года РЦПІ Магілёўскай вобласці стаў партнёрам правядзення больш як 60 алімпіяд па юрыдычных навуках і міжнародных канферэнцый, якія праходзілі на базе факультэта. На пастаяннай аснове ажыццяўляецца сумесная работа па правядзенні семінараў, прэзентацый сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» для студэнтаў і выкладчыцкага складу ўстановы адукацыі.

6 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх