• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адкрыты дыялог з моладдзю Міншчыны

18 снежня РЦПІ Мінскай вобласці і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ) правялі чарговую сустрэчу з моладдзю.

Открытый диалог с молодежью Минщины

Мерапрыемства праходзіла на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа, яго ўдзельнікі – прадстаўнікі моладзі Мінскага раёна. Спікерам выступіў дырэктар абласнога філіяла Цэнтра Руслан Трухан.

Падчас дыялогавай пляцоўкі Руслан Іванавіч расказаў пра дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі, асвятліў каардынуючую ролю НЦПІ ў гэтай сістэме, азнаёміў з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі: Нацыянальным прававым Парталам, Прававым форумам Беларусі, Дзіцячым прававым сайтам.

Открытый диалог с молодежью Минщины

Не засталася ў баку тэма маючай адбыцца выбарчай кампаніі, электаральнай актыўнасці маладых людзей.

Мерапрыемства завяршылася займальнай прававой віктарынай. Тут юнакі і дзяўчаты змаглі паспаборнічаць у веданні дзяржаўнай сімволікі, Канстытуцыі, асноў беларускай дзяржаўнасці.

Открытый диалог с молодежью Минщины

Даведачна

Адным з напрамкаў дзейнасці НЦПІ з'яўляецца прававое выхаванне моладзі, якое рэалізуецца ў тым ліку сумесна з БРСМ у рамках заключанага партнёрскага пагаднення.

19 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх