• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адбыўся візіт дэлегацыі Рэспублікі Узбекістан у НЦПІ

Адбыўся візіт дэлегацыі Рэспублікі Узбекістан у НЦПІ

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, НЦПІ наведала дэлегацыя Нацыянальнага прававога інфармацыйнага цэнтра «Адолат» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан.

Гасцей вітаў дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі. З боку Узбекістана на сустрэчы прысутнічалі начальнік аддзела падрыхтоўкі і рэдагавання афіцыйных выданняў і юрыдычнай літаратуры Шэрзод Абдулаеў і начальнік аддзела прававой апрацоўкі нарматыўна-прававых актаў Бахадзір Тургуноў.

Визит делегации Республики Узбекистан в НЦПИ

Визит делегации Республики Узбекистан в НЦПИ

Андрэй Францавіч выказаў удзячнасць замежным гасцям за доўгачасовае плённае супрацоўніцтва. Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага ўзаемадзеяння ў сферы абмену вопытам па фарміраванні інфармацыйна-прававых рэсурсаў і доступу да іх.

Визит делегации Республики Узбекистан в НЦПИ

У ходзе візіту адбылася рабочая сустрэча членаў дэлегацыі з прадстаўнікамі НЦПІ, у якой прынялі ўдзел намеснік дырэктара Вячаслаў Бякета; намеснік начальніка ўпраўлення прававой інфарматызацыі – начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі Наталля Паляшчук; начальнік упраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі Таццяна Рэуцкая; начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Наталля Судзілоўская; начальнік упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнет-рэсурсаў Ірына Кебікава; начальнік упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Наталля Зайцава; загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Багдановіч.

НЦПИ.jpg

2X6A5376.JPG

Гасцям была комплексна прадстаўлена інфармацыя аб напрамках дзейнасці НЦПІ, у тым ліку аб тэхналогіі рэгістрацыі, апрацоўкі, апублікавання і распаўсюджвання прававой інфармацыі і магчымасцях інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ: Нацыянальнага прававога Партала, Прававога Форума Беларусі, Дзіцячага прававога сайта, ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Визит делегации Республики Узбекистан в НЦПИ

У сваю чаргу супрацоўнікі Нацыянальнага прававога інфармацыйнага цэнтра «Адалат» азнаёмілі беларускіх калег з вопытам Рэспублікі Узбекістан у галіне электроннага апублікавання нарматыўных прававых актаў.

НЦПИ.jpg

Адбылася жывая і канструктыўная дыскусія. Нашы партнёры высока ацанілі магчымасці інфармацыйна-прававых рэсурсаў НЦПІ і выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій у праватворчай і правапрымяняльнай дзейнасці.

Визит делегации Республики Узбекистан в НЦПИ

Для замежных гасцей была праведзена экскурсія, у ходзе якой яны пазнаёміліся з тэхналогіяй фарміравання і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў і эталоннага банка даных прававой інфармацыі, практычнымі аспектамі афіцыйнага апублікавання прававых актаў, а таксама з дзейнасцю па распаўсюджванні прадукцыі і рабоце з карыстальнікамі.

Визит делегации Республики Узбекистан в НЦПИ

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай абстаноўцы.

15 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх