• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб нюансах выпускной і ўступнай кампаній ва ўстановы адукацыі расказалі на семінары НЦПІ

Аб нюансах выпускной і ўступнай кампаній ва ўстановы адукацыі расказалі на семінары НЦПІ

27 красавіка на YouTube-канале НЦПІ адбылася адкрытая трансляцыя семінара «Абітурыенту – 2023. Аб экзаменах і парадку паступлення ад экспертаў Мінадукацыі».

У рамках эфіру прадстаўнікі Міністэрства адукацыі падрабязна расказалі:

  • аб навацыях выпускной кампаніі за курс базавай і сярэдняй школы, у тым ліку правядзенні цэнтралізаванага іспыту;
  • аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • аб нюансах правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

У якасці экспертаў выступілі:

  • Сяргей Пішчоў, начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі;
  • Аляксандра Пятрова, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі – начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • Ірына Каржова, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі.

Падчас прамой трансляцыі былі дадзены адказы на пытанні, якія паступілі.

Калі вы не паспелі паглядзець семінар у прамым эфіры, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦПІ і глядзіце семінары аб навацыях заканадаўства!

Даведачна

У 2022 і 2023 гадах прыняты акты заканадаўства, якія істотна змяняюць падыходы да арганізацыі і правядзення выпускных экзаменаў па выніках навучання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, уступнай кампаніі ва ўстановы адукацыі, атэстацыі вучняў.

27 апреля 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх