• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб навацыях уступнай кампаніі – 2024 абітурыентам і іх бацькам распавялі ў НЦПІ

26 сакавіка на YouTube-канале НЦПІ прайшла адкрытая трансляцыя семінара «Навацыі ўступнай кампаніі 2024 года».

Спикеры НЦПИ.jpg

У студыі НЦПІ прадстаўнікі Мінадукацыі падрабязна расказалі пра навацыі, якія тычацца правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У тым ліку былі асветлены асаблівасці прыёмнай кампаніі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў.

Спікерамі семінара выступілі:

  • начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Сяргей Пішчоў;
  • намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі – начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Аляксандра Пятрова.

Даведачна

29 снежня 2023 г. Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 416, якім у тым ліку карэкціруецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2022 г. № 23 «О правилах приема лиц для получения высшего и среднего специального образования». Змяненні накіраваны на павышэнне аб'ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў, упарадкаванне адбору на мэтавую падрыхтоўку, узмацненне канкурэнтнага складальніка пры паступленні найбольш падрыхтаванай і матываванай моладзі.

Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі таксама адказалі на пытанні, якія паступілі.

Калі вы не паспелі паглядзець прамы эфір, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦПІ і атрымлівайце карысную і актуальную інфармацыю аб праве!


26 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх