• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб наладзе аўтаматызаванага роўмінгу і іншых пытаннях арганізацыі электроннага дакументазвароту – на семінары НЦПІ

18 мая на YouTube-канале НЦПІ адбылася адкрытая трансляцыя семінара «Арганізацыя працы з электроннымі накладнымі. Стварэнне, перадача і атрыманне электронных накладных. Настройка роўмінгу».

семинар НЦПИ

Гэта чацвёрты семінар у цыкле практыка-арыентаваных семінараў па працы ў інфармацыйных сістэмах электроннага дакументазвароту EDI-правайдэраў па стварэнні, перадачы і атрыманні электронных накладных, які праводзіцца на пляцоўцы НЦПІ сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах.

У якасці спікераў выступілі Вячаслаў Майкоўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення электронных сістэм кантролю галоўнага ўпраўлення кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг Міністэрства па падатках і зборах, прадстаўнікі EDI-правайдэра РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта»: Аксана Макарава – інжынер-праграміст і Аляксандр Пшанічнік – вядучы інжынер-праграміст аддзела інфармацыйных сістэм ПУ «Сувязьінфармсэрвіс» названай арганізацыі.

Госці студыі НЦПІ пазнаёмілі гледачоў з функцыямі, задачамі і інтэрфейсам EDI-партала, а таксама падрабязна спыніліся на працэсах:

  • першаснай наладкі працоўнага кабінета;
  • настройкі аўтаматызаванага роўмінгавага злучэння (аўтароўмінгу);
  • стварэння, перадачы і атрымання электронных накладных на прыкладзе асабістага кабінета.

Падчас прамога эфіру спікеры таксама адказалі на пытанні карыстальнікаў.

Калі вы не паспелі паглядзець семінар у прамым эфіры, гледзіце яго ў запісе тут. Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦПІ і глядзіце семінары аб навацыях заканадаўства!

Даведачна

У адпаведнасці з указамі Кіраўніка дзяржавы ад 29 снежня 2020 г. № 496 «О прослеживаемости товаров» і ад 6 студзеня 2021 г. № 9 «Об изменении указов Президента Республики Беларусь» у Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць механізмы нагляду за маркіроўкай тавараў.

Адным з патрабаванняў гэтых механізмаў з'яўляецца абавязковае выкарыстанне суб'ектамі гаспадарання электронных таварных і таварна-транспартных накладных (электронныя накладныя).

18 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх