• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб дзяржаўных прававых рэсурсах – работнікам сферы адукацыі Міншчыны

25 сакавіка РЦПІ Мінскай вобласці арганізаваў семінар-практыкум для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

О государственных правовых ресурсах – работникам сферы образования Минщины

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі і намеснікі начальнікаў упраўленняў па адукацыі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці, а таксама асобы, уключаныя ў рэзерв на названыя пасады.

О государственных правовых ресурсах – работникам сферы образования Минщины

Падчас сустрэчы вядучы спецыяліст філіяла Цэнтра Аляксандр Сенажацкі расказаў аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі, напрамках дзейнасці НЦПІ і яго рэсурсах. Вялікую цікавасць у слухачоў выклікала інфармацыя аб Дзіцячым прававым сайце, яго функцыянале і напаўненні. Як было адзначана спікерам, Дзіцячы прававы сайт – гэта унікальны інтэрнэт-рэсурс, які дынамічна развіваецца.

О государственных правовых ресурсах – работникам сферы образования Минщины

Раздзелы сайта змяшчаюць інфармацыю аб дзяржаўным ладзе, гісторыі краіны, кібербяспецы, прававую бібліятэку, гульні, конкурсы, парады карыстальнікам інтэрнэту, а таксама метадычныя распрацоўкі для педагогаў, карысныя памяткі для бацькоў і шмат іншай інфармацыі. Усё гэта, несумненна, з'яўляецца зручнай прыладай у арганізацыі адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці.

«Вельмі важна, каб дзеці ведалі і разумелі свае правы. Але яшчэ больш важна, каб яны ўсведамлялі адказнасць за ўчынкі.Таму НЦПІ надаецца асаблівая ўвага давядзенню прававой інфармацыі як да непаўналетніх, так і да дарослых, якія працуюць з дзіцячай аўдыторыяй. Упэўнены, на нашых рэсурсах кожны можа знайсці актуальную і карысную інфармацыю, каб расказаць дзецям аб праве даступна», – адзначыў спецыяліст абласнога філіяла Цэнтра.

Па выніках усе ўдзельнікі семінара атрымалі імянныя сертыфікаты Цэнтра аб праходжанні навучання па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.

26 марта 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх