• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб абароне персанальных даных у адукацыйнай прасторы распавялі эксперты на новым вэбінары НЦПІ

Аб абароне персанальных даных у адукацыйнай прасторы распавялі эксперты на новым вэбінары НЦПІ

8 верасня на YouTube-канале НЦПІ адбылася трансляцыя семінара «Абарона персанальных даных у адукацыйнай прасторы».

У студыі НЦПІ выступілі Надзея Швед, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных, і Вольга Шыбко, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыйных паслуг і сувязей з грамадскасцю Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.

Эксперты расказалі пра асаблівасці прававога рэгулявання:

  • абарачэння персанальных даных у сферы адукацыі;
  • апрацоўкі персанальных даных у сувязі з працоўнай дзейнасцю педагагічных работнікаў;
  • патрабавання да згоды суб'екта персанальных даных, ажыццяўлення ўнутранага кантролю за іх апрацоўкай;
  • прадастаўлення ўстановамі адукацыі звестак аб навучэнцах, іх законных прадстаўніках трэцім асобам, а таксама апрацоўкі персанальных даных пры арганізацыі прапускнога рэжыму і відэаназірання ва ўстановах адукацыі.

Акрамя таго, падчас эфіру былі асветлены ключавыя пытанні арганізацыі навучання па пытаннях абароны персанальных даных.

Калі вы не паспелі падключыцца да прамой трансляцыі вэбінара, яго можна паглядзець па спасылцы.

Даведачна

7 мая 2021 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 99-З «О защите персональных данных», які ўступіў у сілу 15 лістапада 2021 г. Прававы акт накіраваны на забеспячэнне абароны персанальных даных, правоў і свабод фізічных асоб пры апрацоўцы іх персанальных даных.

Падпісвайцеся на YouTube-канал NCPIBELARUS і глядзіце іншыя семінары аб навацыях заканадаўства.

Ведайце правы, карыстайцеся правам!

8 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх