З мэтай рэалізацыі Палажэння аб дзейнасці па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь», удзелу ў прававой асвеце грамадзян Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) сумесна з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ажыццяўляе дзейнасць па стварэнні, у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь, цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі (ЦЭПІ) для забеспячэння навуковага, навучальнага, выхаваўчага і інфармацыйна-асветніцкага працэсаў.
Асноўнымі мэтамі стварэння і функцыянавання ЦЭПІ з’яўляюцца:
- прадастаўленне доступу ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі да поўнай, актуальнай і дакладнай прававой інфармацыі, што распаўсюджваецца (прадастаўляецца) НЦПІ ў складзе асноўных дзяржаўных электронных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у тым ліку размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, з мэтай павышэння прававой інфармаванасці, прававой і інфармацыйнай культуры фізічных і юрыдычных асоб;
- садзейнічанне ў распаўсюджванні інфармацыі аб праектах, якія праводзяцца на рэгіянальным, дзяржаўным і міждзяржаўным узроўнях і накіраваныя на дасягненне названай вышэй мэты, развіццё гандлёвых і фінансава-эканамічных адносін, сувязяў у сферы адукацыі, умацаванне пазітыўнага іміджу і інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь за мяжой;
- папулярызацыя дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў Рэспублікі Беларусь, якія фарміруе НЦПІ, у рамках забеспячэння функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй, садзейнічанне зацікаўленым у арганізацыі іх удзелу ў праводзімай НЦПІ працы па ўдасканаленні функцыянальных магчымасцяў і развіцці інфармацыйнага напаўнення азначаных рэсурсаў;
- развіццё супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-прававога абмену ў межах дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і міждзяржаўных адносін.
У выніку праведзенай НЦПІ планамернай працы па арганізацыі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь, забяспечана стварэнне і функцыянаванне 124 ЦЭПІ.
Дадатковую інфармацыю аб ЦЭПІ, парадку іх стварэння і арганізацыі функцыянавання можна атрымаць па тэлефонах +375 17 279 99 15, 279 99 14 альбо па электроннай пошце int@ncpi.gov.by
Падзяліцца ў сац. сетках