• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Распаўсюджванне прававой інфармацыі

Прававая інфармацыя ў дэмакратычным грамадстве не павінна быць закрытай і элітарнай, таму распаўсюджванне прававой інфармацыі з’яўляецца найважнейшай функцыяй Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (НЦПІ, Цэнтр) і асноўнай мэтай стварэння дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі.

НЦПІ стаў, па сутнасці, ядром дзейнай сістэмы распаўсюджвання прававой інфармацыі, якое, у сваю чаргу, носіць шматвектарны характар, уключаючы як традыцыйны выпуск друкаваных прававых выданняў, так і выкарыстанне сучасных камп’ютарных і Інтэрнэт-тэхналогій.

Тым самым дзяржава забяспечвае рэалізацыю прадугледжанага ў артыкуле 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі.

Дзейнасць па распаўсюджванні прававой інфармацыі рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712  «О совершенствовании государственной системы правовой информации Республики Беларусь».

Акрамя перыядычнага друкаванага выдання – навукова-практычнага часопіса «Право.by», НЦПІ выпускае зборнікі нарматыўных прававых актаў (Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Зборнік пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі і іншыя), выданні серыі «Прававая бібліятэка НЦПІ» (Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, Правілы дарожнага руху, Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях і іншыя), а таксама больш за 20 найменняў афіцыйных выданняў кодэксаў Рэспублікі Беларусь.

Працягваючы развіваць выпуск друкаваных выданняў, НЦПІ імкнецца ў прыярытэтным парадку інтэнсіўна карыстацца сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. Камп’ютарныя базы даных, створаныя НЦПІ, прымяняюць у сваёй рабоце больш як 400 дзяржаўных органаў, міждзяржаўных і замежных арганізацый.

Акрамя таго, Цэнтрам актыўна ажыццяўляецца прававая інфарматызацыя судовай сістэмы. На сучасным этапе ў Канстытуцыйным Судзе, усіх агульных і эканамічных судах Рэспублікі Беларусь эксплуатуюцца камп’ютарныя базы Цэнтра. Іх прымяненне дазваляе судам штодзённа атрымліваць інфармацыю аб усіх змяненнях у заканадаўстве.

Рухаючыся ў напрамку развіцця інфарматызацыі грамадства і імкнучыся максімальна поўна забяспечыць агульнадаступнасць прававой інфармацыі, НЦПІ 1 кастрычніка 1998 г. створаны афіцыйны сайт у сетцы Інтэрнэт (http://ncpi.gov.by), што функцыянуе як дзяржаўны інфармацыйны рэсурс сусветнай сеткі для забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне прававой інфармацыі.

Паступальнае развіццё НЦПІ і пастаянны рост сацыяльнай значнасці прававых рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт заканамерна прывялі да неабходнасці стварэння Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала(www.pravo.by), які быў паспяхова ўведзены ў дзеянне 1 лістапада 2003 г.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 609 «О Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь и о внесении изменений и дополнения в Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 1998 г. № 524» Партал – асноўны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт у галіне права і прававой інфарматызацыі.

Стварэнне Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала адпавядае сусветным тэндэнцыям развіцця інфармацыйных тэхналогій у сферы права. 

Функцыянаванне Партала аб’ектыўна забяспечвае надзейную інфармацыйную падтрымку знешняй палітыкі нашай дзяржавы, стварае ўмовы для актыўнага фарміравання станоўчага іміджу рэспублікі на аснове агульнадаступнай дакладнай інфармацыі і тым самым павышае эфектыўнасць рашэння сацыяльна-эканамічных задач.

Дзякуючы рабоце Партала забяспечаны не толькі адкрыты доступ да прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, але і эфектыўнае ўзаемадзеянне спецыялістаў у працэсе работы з такой інфармацыяй, актыўны ўдзел грамадзян у абмеркаванні праектаў прававых актаў, пытанняў судовай і іншай правапрымяняльнай практыкі.

Варта адзначыць, што ўсе рэсурсы і паслугі, якія прадстаўлены на Партале, знаходзяцца ў свабодным доступе для любога карыстальніка інтэрнэту.

Акрамя таго, НЦПІ створана інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» і яе інтэрнэт-версія – сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE». У іх сабраны ўсе нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца ў актуальным стане з магчымасцю прагляду ўсіх рэдакцый, а таксама матэрыялы судовай і правапрымяняльнай практыкі, формы дакументаў.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх