• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (Партал) створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 609 «О Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь и о внесении изменений и дополнения в Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 1998 г. № 524». Ён з'яўляецца асноўным дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт у вобласці права і прававой інфарматызацыі.

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Аснову інфармацыйнага зместу рэсурсу складае прававая інфармацыя (тэксты прававых актаў Рэспублікі Беларусь). На Партале размяшчаюцца таксама тэксты праектаў законаў, судовых пастаноў, аналітычная, навукова-практычная, навучальная, даведачная, навастная і іншая інфармацыя.

Мэтамі стварэння і функцыянавання Партала з'яўляюцца:

  • канцэнтрацыя і сістэматызацыя інфармацыі і ведаў па пытаннях права і прававой інфарматызацыі; 
  • афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, уключаных у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • своечасовае забеспячэнне грамадзян, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый поўнай і дакладнай прававой інфармацыяй, тэкстамі праектаў законаў, судовых пастаноў, а таксама каментарыямі і іншымі прававымі аналітычнымі матэрыяламі, інфармацыяй аб найважнейшых грамадска-палітычных і прававых падзеях у дзяржаве і грамадстве; 
  • забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння работнікаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый пры выкарыстанні інфармацыйных, арганізацыйных і тэхналагічных магчымасцей Партала; 
  • павышэнне якасці нарматворчай дзейнасці, выніковасці работы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый; 
  • прапаганда прававых ведаў і развіццё прававой культуры грамадзян; 
  • садзейнічанне грамадзянам у ажыццяўленні навуковага, навучальнага і іншых відаў дзейнасці; 
  • інтэнсіфікацыя міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй; 
  • стварэнне ўмоў для павышэння міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь і прыцягнення інвестыцый у нацыянальную эканоміку, развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымулявання дзелавой актыўнасці суб'ектаў гаспадарання.

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «О некоторых вопросах опубликования и вступления в силу правовых актов Республики Беларусь» з 1 ліпеня 2012 года Партал з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў, зарэгістраваных у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Фарміраванне, вядзенне і забеспячэнне функцыянавання рэсурсу ажыццяўляюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.


Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх