• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Афіцыйнае апублікаванне нарматыўных прававых актаў

Парадак афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 лiпеня 2018 года «О нормативных правовых актах» і Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «О некоторых вопросах опубликования и вступления в силу правовых актов Республики Беларусь».

З 1 ліпеня 2012 года адзінай крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў, якія зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (Партал) – асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у сферы права і прававой інфарматызацыі. Датай афіцыйнага апублікавання прававога акта лічыцца дата яго размяшчэння на Партале.

Размяшчэнне прававых актаў на Партале ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з падпісанымі арыгіналамі. Датай афіцыйнага апублікавання прававога акта лічыцца дата яго размяшчэння на Партале.

Афіцыйнае апублікаванне на Партале ажыццяўляецца толькі ў раздзеле «Официальное опубликование». Тэксты прававых актаў, якія размешчаны ў іншых раздзелах Партала, маюць даведачны характар.

Акрамя таго, прававыя акты могуць быць абнародаваны (апублікаваны) у наступных афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях:

  • газеце «Советская Белоруссия» – рашэнні, якія прыняты рэспубліканскім рэферэндумам, дэкрэты, указы, распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, пастановы Пленума Вярхоўнага Суда;
  • газеце «Звязда» – законы Рэспублікі Беларусь, пастановы Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дагаворы (на беларускай мове);
  • газеце «Народная газета» – законы Рэспублікі Беларусь, пастановы Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дагаворы (на рускай мове);
  • газеце «Рэспубліка» – пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнні Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага банка, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь міжведамаснага характару;
  • перыядычных друкаваных выданнях, якія вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Абнародаванне (апублікаванне) прававых актаў у вызначаных друкаваных выданнях не з’яўляецца афіцыйным.


Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх