• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

АСАБІСТЫ ПРЫЁМ І «ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ»

Праца са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ад 11 жніўня 2015 г. № 61 «Аб графіку правядзення асабістага прыёму і «прамой тэлефоннай лініі» ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

Адказная асоба па арганізацыі асабістага прыёму – Панцялеенка Ірына Уладзіміраўна.

Запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (017) 279-99-09 альбо асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 611 у працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Накіраваць электронны зварот

На сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўлена магчымасць грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам накіраваць электронны зварот у адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца пры дапамозе сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

У электронным звароце грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка (далей – грамадзянін), у абавязковым парадку павінны быць указаны

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • пераказ сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

У электронным звароце юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінны быць указаны

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • изложение сути обращения;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў з пацвярджэннем іх паўнамоцтваў. Да электронных зваротаў могуць дадавацца дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для рашэння пытанняў, выказаных у зваротах.

Дапушчальнымі фарматамі далучаных дакументаў і (або) звестак у электронным выглядзе з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівацыі і скарачэння звестак (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

Парадак разгляду электронных зваротаў

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней 1 месяца. Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці патрэбнае ўказанне персанальных даных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем ужо змешчаных у звароце, неабходна звярнуцца з вусным або пісьмовым зваротам. Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрасы электроннай пошты заяўнікоў, указаныя ў электронных зваротах. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • у электронным звароце ўказаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці электронныя звароты, якія (па якіх)

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • без указання прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • без указання поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб), адраса электроннай пошты заяўніка;
  • змяшчаюць нечытэльны тэкст;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або зняважлівыя словы або выразы;
  • падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, але да іх не дадаюцца электронныя копіі дакументаў з пацвярджэннем іх паўнамоцтваў;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судавядзенні, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам; заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або адпаведна заканадаўчым актам вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, што не адносяцца да кампетэнцыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не з’явіліся новыя абставіны, што маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўніком закончана перапіска.

Адкліканне электроннага звароту

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду па сутнасці. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца праз падачу пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Абскарджанне адказаў на звароты

Адказ Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйшую арганізацыю.

Разгляд электронных зваротаў аналагічнага зместу, якія носяць масавы характар, ад розных заяўнікоў

У выпадку калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікоў і такія звароты носяць масавы характар (болей за 10 зваротаў), адказы на іх могуць размяшчацца на афіцыйным сайце без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам (частка другая падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 498 «О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц»).

У выпадку цяжкасці ў афармленні электроннага звароту Вы можаце атрымаць кансультацыю ў групе дакументаабароту і кантролю па тэлефоне 8 (017) 279 99 09 (у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін з перапынкам на абед з 13 да 14 гадзін).

Адміністрацыйныя працэдуры

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»(Выманне) (DOCX, 26 КБ).

падрабязней

Найменаванне і месца знаходжання вышэйстаячага органа

У адпаведнасці з пунктам 3 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524 «Аб мерах па ўдасканаленню дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі», агульнае кіраўніцтва Цэнтрам ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38), якая з'яўляецца вышэйшым органам.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх