Упраўленне прававой інфарматызацыі
Асноўнымі задачамі ўпраўлення прававой інфарматызацыі з'яўляюцца:
- удзел у прагназаванні развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- правядзенне навуковых даследаванняў у галіне прававой інфарматызацыі і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыйна-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці НЦПІ;
- ўдзел у развіцці і ўдасканаленні юрыдычнай тэрміналогіі на нацыянальных мовах і яе перакладзе на замежныя мовы, стварэнні тэрміналагічных інфармацыйна-прававых рэсурсаў і класіфікатараў;
- лінгвістычнае забеспячэнне эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і іншых банкаў даных прававой інфармацыі, якія фарміруюцца НЦПІ;
- забеспячэнне міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй;
- арганізацыйнае забеспячэнне міжнароднага супрацоўніцтва НЦПІ;
- удзел у падрыхтоўцы спецыялістаў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне прававой інфарматызацыі;
- забеспячэнне планавання і справаздачнасці ў НЦПІ;
- фарміраванне і развіццё навукова-практычнага часопіса «Право.by»;
- каардынацыя і метадычнае забеспячэнне дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі на рэспубліканскім узроўні;
- фарміраванне і вядзенне даведачна-інфармацыйнага фонду НЦПІ.
У склад упраўлення ўваходзяць:
- аддзел навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі;
- сектар міжнароднага супрацоўніцтва.
Падзяліцца ў сац. сетках