Упраўленне інфармацыйна-прававога і лінгвістычнага забеспячэння дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:
- вядзенне і суправаджэнне інфармацыйных рэсурсаў, сетак і сістэм, устаноўленых у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама тыражаванне дакументаў;
- рэдагаванне праектаў прававых актаў, іншых дакументаў, якія ўносяцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на разгляд Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама распараджэнняў Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне прававой інфармацыяй Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У структуру ўпраўлення ўваходзяць:
- аддзяленне інфармацыйна-прававога забеспячэння;
- аддзяленне лінгвістычнага забеспячэння.
Падзяліцца ў сац. сетках