• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Агульныя палажэнні

Устойлівае развіццё інфармацыйнага грамадства ў Беларусі разглядаецца як адна з прыярытэтных задач нацыянальнага развіцця. Рэспубліка Беларусь зрабіла рэальныя крокі ў кірунку ўвядзення сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у прававую сферу, зрабіўшы гэтым прававую інфармацыю даступнай самаму шырокаму колу людзей.

У краіне створана і эфектыўна функцыянуе дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ДСПІ), якая гарантуе кожнаму чалавеку магчымасць рэалізацыі свайго неад’емнага права на атрыманне поўнай, дакладнай, афіцыйнай прававой інфармацыі.

Функцыянаванне і развіццё ДСПІ забяспечвае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) – цэнтральная дзяржаўная навукова-практычная ўстанова, якая ажыццяўляе збор, улік, апрацоўку, захаванне, сістэматызацыю і актуалізацыю эталоннай прававой інфармацыі, яе распаўсюджванне (прадастаўленне), экспертна-аналітычную дзейнасць у названых сферах, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў.

Сваю дзейнасць НЦПІ ажыццяўляе ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

НЦПІ з’яўляецца юрыдычнай асобай, падначаленай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Асноўнымі задачамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, вызначанымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца:

  • забеспячэнне функцыянавання і развіцця ДСПІ;
  • фарміраванне і вядзенне эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-пошукавыя сістэмы «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Прававы форум Беларусі, Дзіцячы прававы сайт, аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь);
  • афіцыйнае апублікаванне прававых актаў;
  • правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў, абавязковых для выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі адпаведна заканадаўчым актам і пастановам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • распаўсюджванне (прадастаўленне) эталоннай прававой інфармацыі, а таксама інфармацыі правапрымяняльнага характару;
  • удзел у каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях збору, уліку, апрацоўкі, захавання, сістэматызацыі, актуалізацыі і распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, развіцці і ўдасканаленні юрыдычнай тэрміналогіі на рускай і беларускай мовах, яе перакладзе на замежныя мовы;
  • правядзенне навуковых даследаванняў у галіне прававой інфарматызацыі;
  • распрацоўка інфармацыйных тэхналогій, уключаючы праграмныя сродкі (праграмнае забеспячэнне), у галіне права;
  • забеспячэнне міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй.

У адпаведнасці з Палажэннем аб Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ў межах вырашэння асноўных задач НЦПІ рэалізуе наступныя функцыі:

  • ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • ажыццяўляе збор прававой інфармацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, яе ўлік, апрацоўку, захаванне, сістэматызацыю і актуалізацыю;
  • ажыццяўляе аналіз сістэмы заканадаўства і дынамікі прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў;
  • забяспечвае вядзенне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе афіцыйнае апублікаванне прававых актаў на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і выпуск афіцыйнага перыядычнага друкаванага выдання – зборніка прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»;
  • праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу тэхнічных нарматыўных прававых актаў, абавязковых для выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі адпаведна заканадаўчым актам і пастановам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • фарміруе і вядзе эталонны банк даных прававой інфармацыі, дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, у тым ліку ў іх складзе на платнай дагаворнай аснове для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый банкі даных, у якіх змешчаны прынятыя (выдадзеныя) гэтымі дзяржаўнымі органамі (службовымі асобамі), іншымі арганізацыямі лакальныя прававыя акты і дакументы, звязаныя з выкарыстаннем і прымяненнем на практыцы прынятых імі прававых актаў;
  • выконвае работы па фарміраванні, вядзенні і забеспячэнні функцыянавання Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, сфарміраваных НЦПІ і размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
  • выконвае работы па вядзенні і суправаджэнні Адзінага прававога класіфікатара Рэспублікі Беларусь, распрацоўвае тэрміналагічныя і іншыя слоўнікі, інфармацыйна-пошукавыя мовы прававой тэматыкі;
  • фарміруе электронную бібліятэку, у якой змешчана інфармацыя аб міжнародным праве і заканадаўстве замежных дзяржаў, забяспечвае доступ да яе дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый;
  • ажыццяўляе і забяспечвае распаўсюджванне (прадастаўленне) прававой інфармацыі, інфармацыі правапрымяняльнага характару;
  • ажыццяўляе аналіз прававой інфармацыі, якая пашырана ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку на аснове перададзеных арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі інфармацыйных рэсурсаў, друкаваных і электронных выданняў, дзе змешчана прававая інфармацыя. Ажыццяўляе доступ да інфармацыйных рэсурсаў, у якіх захоўваецца прававая інфармацыя і якія знаходзяцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
  • па ўзгадненні з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стварае рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі і зацвярджае палажэнні аб іх;
  • прымае ўдзел у арганізацыі і ажыццяўленні міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй;
  • ва ўстаноўленым парадку ўдзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях развіцця ДСПІ, прававой інфарматызацыі, іншых актаў па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • у выпадках і парадку, вызначаных Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе вядзенне і суправаджэнне інфармацыйных рэсурсаў, сетак і сістэм, усталяваных у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэдагаванне праектаў прававых актаў і іншых дакументаў, якія ўносяцца на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама іх тыражаванне;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў і навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне прававой інфарматызацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • арганізуе і праводзіць выставы, семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;
  • узаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі з мэтай забеспячэння:
    • функцыянавання і развіцця ДСПІ;
    • рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы прававой інфарматызацыі;
    • эфектыўнага выкарыстання эталоннага банка даных прававой інфармацыі, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, стварэння ўмоў для іх развіцця і сістэматычнага інфармацыйнага напаўнення;
    • развіцця інфармацыйных тэхналогій у галіне прававой інфарматызацыі;
    • рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне доступу грамадзян і арганізацый да эталоннай прававой інфармацыі, а таксама інфармацыі правапрымяняльнага характару, фарміраванне сістэмы прававога выхавання дзяцей і моладзі, павышэнне ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства ў рамках дзяржаўных, рэгіянальных і іншых навукова-тэхнічных праграм;
  • ажыццяўляе іншую дзейнасць згодна заканадаўству, даручэнням Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

НЦПІ мае свае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і г. Мінску.

Кадравы склад НЦПІ прадстаўлены высокакваліфікаванымі спецыялістамі, абсалютная большасць якіх мае вышэйшую адукацыю, як правіла, юрыдычную, матэматычную, інжынерна-тэхнічную і філалагічную. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў – 35 гадоў.

Важнейшым вынікам дзейнасці НЦПІ з’яўляецца тое, што за кароткі тэрмін у Беларусі створана эфектыўная дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, заснаваная на выкарыстанні перадавых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Гэтая сістэма ўяўляе сабой адзіны шматкампанентны механізм, які дазваляе акумуляваць прававыя акты, прынятыя ў краіне, падтрымліваць іх у кантрольным стане i забяспечваць эталоннай прававой інфармацыяй кожнага, каму яна спатрэбілася. У Беларусі вырашаны пытанні кансалідацыі патокаў прававой інфармацыі ў адну дзяржаўную структуру на ўзроўні ўсіх галін улады. Распрацаваны і дзейнічае парадак абавязковага і своечасовага прадстаўлення ў НЦПІ прававых актаў незалежна ад узроўню органа, што іх прыняў. Па сутнасці, адбылася эвалюцыя ўводу інфарматызацыі ў нацыянальнае права на аснове сплаву сучасных камп’ютарных тэхналогій і заканадаўства.

На працягу першага года пасля стварэння НЦПІ было арганізавана аператыўнае забеспячэнне прававой інфармацыяй дзяржаўных органаў, істотна пашырана сфера распаўсюджання прававой інфармацыі ў электроннай форме, наладжаны цесныя дзелавыя кантакты з арганізацыямі адпаведнага профілю ў дзяржавах – удзельніцах СНД і забяспечана значнае пашырэнне міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй. (З рашэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая адбылася ў НЦПІ 26 студзеня 1999 г.).

НЦПІ на практыцы забяспечвае рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян Рэспублікі Беларусь на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі, робіць свой унёсак у павышэнне якасці нарматворчай і правапрымяняльнай дзейнасці, спрыяе росту прававой культуры беларускага грамадства.

Прававой інфармацыяй, падрыхтаванай цэнтрам, карыстаюцца мільёны людзей.


Даведайцеся пра нас больш!

2017 год для Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь юбілейны. Дзяржаўнай навукова-практычнай установе, дзякуючы якой афіцыйная прававая інфармацыя даступная кожнаму грамадзяніну, споўнілася 20 гадоў.

За гэты час Цэнтрам праведзена велізарная праца па стварэнні і развіцці дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, паспяховае функцыянаванне якой дазваляе ўсім жадаючым мець пад рукой актуальную і дакладную прававую інфармацыю. НЦПІ актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах па павышэнні прававой культуры і прававой пісьменнасці розных слаёў насельніцтва Беларусі.

Да 20-годдзя НЦПІ створаны прэзентацыйны фільм, у якім распавядаецца пра яго місію і ролю ў дзяржаве і грамадстве, важнейшыя напрамкі яго дзейнасці, а таксама дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, сфарміраваныя НЦПІ: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-парталПрававы форум БеларусіДзіцячы прававы сайт, прававыя сістэмы «ЭТАЛОН» и «ЭТАЛОН-ONLINE».

Дэкарацыямі для фільма стала штодзённае жыццё вялікага горада – нашай любімай сталіцы Мінска, яе жыхароў, дабрабыт якіх магчымы толькі ў законапаслухмяным грамадстве. Відэаролік дэманструе важнасць прававых ведаў і захавання законаў сваёй краіны, інфармуе, дзе можна атрымаць доступ да заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У фільме паказаны не толькі прафесіяналізм і высокая кваліфікацыя супрацоўнікаў Цэнтра, але і зладжанасць і карпаратыўны дух калектыву, яго спартыўныя і творчыя дасягненні.

Галоўнымі героямі фільма выступілі работнікі НЦПІ і іх дзеці – маладыя, таленавітыя і поўныя новых ідэй, разам яны паказалі важнасць і значэнне дзейнасці Цэнтра.

Прыемнага прагляду!

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх