• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Цэнтр эталоннай прававой інфармацыі адкрыты ў Інстытуце пагранічнай службы

26 лютага 2020 г. паміж Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) і Інстытутам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (Інстытут) падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве, накіраваны на далейшае развіццё інфармацыйна-прававога забеспячэння Інстытута і працэсаў прававой інфарматызацыі ў дзяржаве.

Евгений Коваленко

У час рабочага візіту ў Інстытут дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на патрэбах сучаснага грамадства і дзяржавы ў спецыялістах і кіраўніках, якія валодаюць высокім узроўнем прафесійнай ІТ-кампетэнтнасці і прававой культуры. Была адзначана актыўная ўцягнутасць Цэнтра ў падрыхтоўку такіх спецыялістаў, якая заключаецца ў аказанні неабходнай інфармацыйнай, метадычнай і іншай падтрымкі ўстаноў адукацыі для рэалізацыі навучальных праграм падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па пытаннях прававой інфарматызацыі.

Открытие ЦЭПИ в Институте пограничной службы

У развіццё партнёрскіх адносін на базе Інстытута быў адкрыты цэнтр эталоннай прававой інфармацыі (ЦЭПІ) – пункт доступу курсантаў, слухачоў, прафесарска-выкладчыцкага саставу і іншых работнікаў Інстытута да эталоннай прававой інфармацыі. Яўген Каваленка адзначыў, што адкрыццё ЦЭПІ – гэта новы якасны крок у развіцці арганізацыйна-кіраўнічай і метадычнай работы факультэта, умацаванні яго матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Открытие ЦЭПИ в Институте пограничной службы

На заканчэнне сустрэчы для прадстаўнікоў НЦПІ была праведзена азнаямляльная экскурсія па Інстытуце.

27 февраля 2020Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх