• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПI адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову

У НЦПI адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову

На пасяджэнні экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову 10 кастрычнiка 2019 г. быў разгледжаны пераклад Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. Указаны пераклад адобраны і рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Заседание экспертного совета 10.10.2019

Актыўнае абмеркаванне перакладу Кодэкса ўсімі чальцамі экспертнага савета пацвердзіла важнасць работы ў гэтым кірунку. Удзельнікі пасяджэння сышліся на думцы, што пераклад заканадаўчых актаў на беларускую мову важны як для развіцця беларускай мовы, так і для юрыспрудэнцыі ў цэлым.

Заседание экспертного совета 10.10.2019

Было адзначана, што падчас перакладу Кодэкса эксперты (а імі выступілі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) не толькі забяспечылі аўтэнтычнасць тэрміналогіі, але і паглыбляліся ў юрыдычныя дэталі. Кансультацыі праводзіліся як з тэарэтыкамі права, так і з практыкамі.

Заседание экспертного совета 10.10.2019

На цяперашнім этапе працягваецца работа па перакладу Выбарчага кодэкса. Адначасова спецыялісты прыступілі да перакладу Грамадзянскага кодэкса.

Заседание экспертного совета 10.10.2019

Нагадаем, што з мэтай выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага 1 сакавіка 2019 г. падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі створаны савет па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову.

Заседание экспертного совета 10.10.2019

Заседание экспертного совета 10.10.2019

У склад экспертнага савета ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых вну краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных.

Заседание экспертного совета 10.10.2019

Заседание экспертного совета 10.10.2019

10 октября 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх