• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПI адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

У НЦПI адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

28 лютага 2019 г. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) наведалі Старшы саветнік па правах чалавека Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі Матыльда Богнер і спецыяліст па прававых пытаннях у галіне развіцця Ганна Таляронак, а таксама старшы саветнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Іна Васілеўская.

Сустрэча была прысвечана пытанням узаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і ААН у прававой сферы.

Госці былі праінфармаваны аб рэалізаваных у Рэспубліцы Беларусь мерах дзяржаўнай палітыкі ў галіне права, уключаючы эфектыўнае выкарыстанне і развіццё дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, забеспячэнне доступу да афіцыйнай прававой інфармацыі і павышэнне ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства.

Запрошаныя эксперты з цікавасцю ўспрынялі гэтую інфармацыю і адзначылі перспектыўнасць развіцця праектаў НЦПІ па забеспячэнні прававой дасведчанасці, у тым ліку неабароненых груп насельніцтва, і падтрымцы правядзення грамадскіх кансультацый па праектах нарматыўных прававых актаў.

Встреча с представителями Офиса Постоянного координатора ООН в Беларуси и Министерства иностранных дел Республики Беларусь

Бакі абмеркавалі шэраг магчымых напрамкаў далейшага супрацоўніцтва.

Сустрэча прайшла ў канструктыўнай абстаноўцы.


1 марта 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх