• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адобраны пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову: тэкст даступны для ўсіх зацікаўленых

Адобраны пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову: тэкст даступны для ўсіх зацікаўленых

У адпаведнасці з даручэннем, якое даў Кіраўнік дзяржавы 1 сакавіка 2019 г. падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі быў створаны экспертны савет па перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову.

У склад экспертнага савета ўвайшлі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных, напрыклад грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».

Представители Администрации Президента Республики Беларусь и НЦПИ

Работа савета вядзецца на планавай аснове. Вызначаны пералік кодэксаў, якія трэба першапачаткова перакласці на беларускую мову. З дадзенага пераліку перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сям'і, завершана работа над перакладам Выбарчага кодэкса, пачаты пераклад Грамадзянскага кодэкса.

Па словах старшыні экспертнага савета, дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўгена Каваленкі, работа над Выбарчым кодэксам не выпадкова праведзена напярэдадні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Гэта важны дакумент, які прымяняецца на практыцы прадстаўнікамі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады і з'яўляецца настольнай кнігай усіх удзельнікаў выбарчага працэсу.

У сувязі з гэтым членамі савета і работнікамі НЦПІ прыкладзены ўсе намаганні, каб адпаведны нарматыўны прававы акт быў аператыўна і якасна перакладзены на беларускую мову і стаў даступны для ўсіх зацікаўленых.

Заседание экспертного совета по переводу законодательных актов на белорусский язык

Як адзначылі члены экспертнага савета, работа з заканадаўчымі дакументамі патрабуе не толькі ведаў моўных норм, але і цеснага супрацоўніцтва з юрыстамі. Падчас адны і тыя ж паняцці ў розных нарматыўных дакументах маюць розніцу ў трактоўках.

Акрамя таго, важна, каб тэрміналогія адпавядала двум асноўным прынцыпам: адназначнасці і сістэмнасці, не павінна быць сінаніміі. Пры рабоце над кодэксам таксама ўлічваліся сучасныя тэндэнцыі, бо мова і прававая база пастаянна развіваюцца.

Менавіта таму работа была ўскладнена шэрагам фактараў. У прыватнасці, паколькі кодэкс першапачаткова ствараўся на рускай мове, перакладчыкі былі вымушаны прытрымлівацца арыгінала, каб два тэксты карэліравалі паміж сабой.

Избирательный кодекс на белорусском языке

У цяперашні час у беларускім заканадаўстве 25 кодэксаў – найбольш важных і запатрабаваных прававых актаў, якія сістэмна рэгулююць асноўныя сферы грамадскіх адносінаў. Пераклад дадзеных дакументаў патрабуе не толькі выдатных ведаў лексічнай сістэмы прававога акта, але і глыбокага вывучэння і навуковага аналізу яго культурных аспектаў і сувязей, гісторыі яго стварэння. Усяго на беларускую мову трэба перакласці 24 кодэкса, у колькасным выяўленні гэта каля 5000 старонак і больш за 8000 артыкулаў і прававых норм.

Избирательный кодекс на белорусском языке

5 лістапада 2019 г. адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага савета па перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову, на якім быў адобраны і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову.

Избирательный кодекс на белорусском языке

Избирательный кодекс на белорусском языке

Яго пераклад зроблены напярэдадні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

11 ноября 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх