• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўваходжання ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь»

Увайшоў у сілу Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўваходжання ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якім афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, зарэгістраваных у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца шляхам размяшчэння тэкстаў гэтых актаў на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 «Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь» (са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 106) на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) ускладзена афіцыйнае апублікаванне прававых актаў на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. НЦПІ забяспечвае ідэнтычнасць падпісаным арыгіналам тэкстаў прававых актаў, апублікаваных на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і ў зборніку прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь».

1 июля 2012Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх