• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Завершана рэарганізацыя сайта НЦПІ

Завершана рэарганізацыя сайта НЦПІ. Гэта звязана з тым, што пасля стварэння Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала, які стаў асноўнай крыніцай прававой інфармацыі Беларусі ў сетцы Інтэрнэт, прынцыпова змянілася прызначэнне сайта НЦПІ. Сёння ён пазіцыянуецца як карпаратыўны рэсурс цэнтральнай дзяржаўнай навукова-практычнай установы ў галіне камп’ютарнага назапашвання, захавання, сістэматызацыі і прадастаўлення ў карыстанне эталоннай прававой інфармацыі на папяровых і электронных (магнітных) носьбітах, стварэння міждзяржаўнай сістэмы абмену прававой інфармацыяй.
На сайце прадстаўлена інфармацыя аб НЦПІ (у тым ліку гістарычная даведка), яго падраздзяленнях, у тым ліку рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі, кірунках дзейнасці, прадукцыі і паслугах.

Адмысловы раздзел прызначаны для карыстальнікаў эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым раздзеле размяшчаецца аператыўная інфармацыя, парады па працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН», прадастаўляецца магчымасць атрымліваць з дапамогай FTP-сервера файлы абнаўленняў да банкаў даных, што распаўсюджвае НЦПІ.

Упершыню ў Беларусі ў межах сайта забяспечаны ў поўным аб’ёме доступ да чатырох банкаў даных прававой інфармацыі, якія вырабляе НЦПІ: «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Міжнародныя дагаворы», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Судовая практыка».

30 марта 2005Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх